Знайсці
19.04.2023 / 10:571РусŁacБел

Фатограф падаў на конкурс выяву, створаную штучным інтэлектам. І перамог

«Колькі з вас западозрылі, што яна згенеравана штучным інтэлектам?». Барыс Эльдагсэн зрабіў гэта, каб справакаваць «грамадскую дыскусію аб будучыні фатаграфіі як мастацтва».

Выява «Pseudomnesia: The Electrician». Фота: Boris Eldagsen

Нямецкі фотамастак Барыс Эльдагсэн падаў заяву на міжнародны фотаконкурс Sony World Photography Award. Ён заявіў на конкурс фота, якое было створана штучным інтэлектам і, нечакана для сябе, перамог у намінацыі «Крэатыў».

Пра гэты выпадак 18 красавіка напісала агенцтва Бі-бі-сі.

На згенераваным фотаздымку пад назвай Pseudomnesia: The Electrician («Псеўдамнезія: Электрык»), які быў створаны ў чорна-белых колерах, на першы погляд, няма ніякіх рэчаў, якія сведчылі б пра тое, што ён зроблены штучным інтэлектам. На ім адлюстраваны две звычайныя жанчыны розных пакаленняў, адна з якіх абдымае другую за плечы.

Гэтая выява перамагла ў конкурсе, пасля чаго Эльдагсэн адразу ж прызнаўся, што яна несапраўдная.

«Дзякуй, што выбралі мой фотаздымак і зрабілі гэты момант гістарычным, паколькі гэта першая выява, створаная штучным інтэлектам, якая перамагла ў прэстыжным міжнародным фотаконкурсе. Колькі з вас ведалі ці падазравалі, што яна была згенеравана штучным інтэлектам? Ці не падаецца вам, што нешта тут не так?» — заявіў Барыс Эльдагсэн адразу ж пасля заканчэння конкурсу.

Пасля гэтага ён дадаў, што выкарыстаў гэтую несапраўдную выяву для таго, каб ацаніць ступень падрыхтоўкі прэстыжных міжнародных конкурсаў да з'яўлення штучных твораў і «пачаць грамадскую дыскусію аб будучыні фатаграфіі як мастацтва».

І таму Эльдагсэн вырашыў адразу ж адмовіцца ад атрыманай узнагароды.

«Фоты, зробленыя штучным інтэлектам, не павінны на роўных умовах канкураваць з сапраўднымі фатаграфіямі. ШІ — гэта не фота, гэта два асобныя кірункі. Я не магу прыняць ўзнагароду», — скончыў фотамастак.

Аднак у Сусветнай арганізацыі фатаграфіі афіцыйна заявілі ў адказ, што Эльдагсэн яшчэ да аб'яўлення імёнаў пераможцаў у конкурсе згадваў, што яго праца зроблена пры дапамозе штучнага інтэлекту.

Прэс-служба арганізацыі адзначыла, што вітае такія «эксперыментальныя падыходы да стварэння выяў», таму праца Эльдагсэна прайшла на конкурс і нават змагла перамагчы.

Нагадаем, што яшчэ ў канцы сакавіка па інтэрнэце сталі разыходзіцца нібыта рэальныя фатаграфіі Папы Рымскага ў пухавіку і Дональда Трампа, якога пераследуюць шмат паліцыянтаў. 

Такія праўдападобныя фэйкі вымусілі сэрвісы па стварэнні выяў пры дапамозе штучнага інтэлекту значна абмежаваць іх вольнае выкарыстанне.

Чытайце таксама:

Як нейрасетка бачыць заснавальнікаў БНР? ФОТЫ

Феномен Midjourney: чаму гэтая нейрасетка стала мегапапулярнай і як ёй карыстацца?

Склалі для вас вялікі ТОП карысных нейрасетак на ўсе выпадкі жыцця

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
2
0
Казік/адказаць/
19.04.2023
Па крывых пальцах бачна, што выява згенераваная. > вітае такія «эксперыментальныя падыходы да стварэння выяў» Крынжовая адмазка. Выява створана не фота-спосабам. Ці такім жа чынам на фота конурс можна і фоташоп адпраўляць?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930