Знайсці
09.04.2023 / 01:1724РусŁacБел

«Такі даход, вядома, проста дах зносіць». Айцішнік атрымлівае ў Польшчы штомесяц 18 тысяч даляраў і расказвае, як гэтулькі зарабляць ды куды траціць

Давід жыве ў Варшаве з жонкай амаль 2 гады. Ягоны ўзрост — 32 гады, досвед у ІТ — крыху больш за 10 гадоў. Мужчына зарабляе каля 18 тысяч даляраў у месяц, часта працуючы з адпачынку і на дзвюх працах, але на жыццё не скардзіцца: для яго ІТ — пакліканне, а не сродак для зарабляння грошай, піша Devby.

«Так, як я гарбеў у Беларусі, я больш нідзе не гарбеў!»

«Я франтэнд-распрацоўшчык (Angular, Vue). Пачынаў з распрацоўкі сайтаў фрылансерам, першая афіцыйная праца была «на галерах» у EPAM за 250 даляраў у месяц. Цяпер працую праз інкубатар на дзве міжнародныя кампаніі.

Два гады таму я вырашыў выехаць з Беларусі. Працадаўца быў не супраць майго ад'езду і прапанаваў заключыць дамову B2B, але ўся легалізацыя — на мне. Мой заробак на той момант быў каля 3,5 тысячы даляраў.

Карацей, стаў адгукацца на іншыя вакансіі і хутка атрымаў пару офераў. Максімум мне прапанавалі 5,8 тысячы, але я выбраў пазіцыю з крыху меншым заробкам і больш цікавай працай. Быў на сёмым небе ад шчасця, бо нават не марыў пра такое. А праз паўгода пачаў зноў паціху хадзіць па сумоўях, каб трымаць сябе ў тонусе.

І оферы не прымусілі сябе доўга чакаць. Абраў міжнародную прадуктовую кампанію з заробкам каля 10 тысяч даляраў. Праца камфортная, цалкам аддаленая, і ніхто з бізуном над табой не стаіць. У прынцыпе, актыўнай працы там на тры гадзіны ў дзень, так што праз год я знайшоў другую працу — чарговы стартап з такім жа заробкам.

Даход, вядома, проста дах зносіць, але тут ужо ўдвая больш працы і стрэсу, так што не думаю, што доўга на ёй затрымаюся.

Такім чынам, мой заробак на кожнай з прац стабільна ў раёне 10 тысяч брута або 9 тысяч нета, разам — 20 і 18 тысяч адпаведна. Падаткаў выходзіць каля 10% з улікам усіх дадатковых плацяжоў, але з такім даходам ён хутка вырасце, таму падумваю пра B2B Ryczałt з 12%.

Са статычных выдаткаў: арэнда кватэры — 1000 даляраў, кавярні — каля 300, медыцына — 100, а таксама падарожжы (пра іх пазней). Невялікую частку (200—300 даляраў) укладаю ў крыпту або акцыі буйных кампаній накшталт Coca Cola, Booking і Starbucks. Яны таксама прыносяць даход, але сумы невялікія.

Акрамя таго, стараюся данаціць як мага часцей, цяпер спрабую выпрацаваць звычку і данаціць кудысьці абсалютна кожны дзень. Для мяне гэта важна.

Астатнія выдаткі нават прыкладна не лічу, але зніжкамі і купонамі карыстаюся пастаянна: навошта плаціць больш, калі можна заплаціць менш?

Патраціць заробак цалкам даволі складана без нейкіх аднаразовых буйных пакупак або маштабных падарожжаў, так што рэшту я адкладаю на рахунку ў банку ў далярах і еўра — хачу ў найбліжэйшы час набыць кватэру. Але пакуль на маіх рахунках менш за 50 тысяч, не так і шмат.

Заўважыў пацешнае: у айцішнікаў з высокім даходам звычайна больш вольнага часу. Чым больш заможны працадаўца, тым больш спакойная атмасфера на працы, няма авертаймаў і жорсткіх дэдлайнаў.

Так, як я гарбеў у Беларусі, я больш нідзе не гарбеў! А цяпер вольнага часу так шмат, што хапіла нават на другую працу.

«Працяглая паездка ў ЗША цалкам можа «зжэрці» тысяч з дзесяць»

Я стараюся шмат падарожнічаць, таму большая частка заробку сыходзіць на паездкі. Лётаю мінімум раз на месяц па Еўропе з жонкай, працую адтуль. Адпачынак бяру толькі тады, калі трэба кардынальна змяніць часавы пояс або пры падарожжы на машыне за рулём. Але тут варта сказаць, што гэта не вымушанае, а ўсвядомленае рашэнне, каб патраціць паўнавартасны адпачынак больш якасна.

Працаваць у адпачынку мяне не напружвае: я люблю сваю працу, займаюся гэтым з дзяцінства па ўласным жаданні, а калі працы няма, я сам для сябе яе прыдумляю — пішу нейкі дадатак або гульню.

Нядаўна адкрыў для сябе краіны, куды не лётаюць лаўкостары. Напрыклад, Славенія — прыгожая і пры гэтым недарагая краіна, на адлегласці за 150 км альпійскія заснежаныя горы і адрыятычнае ўзбярэжжа з кіпарысамі і старымі гарадамі. Выдатныя дарогі, танная арэнда аўто, добры сэрвіс.

Ну, і з ростам даходу растуць выдаткі, бо прызвычайваешся да пэўнага ўзроўню камфорту. Пасля пералёту прэміум-эканомам у ЗША ляцець на далёкія адлегласці звычайным эканомам я ўжо не змагу. Ды і ў цэлым радзей стаў лётаць лаўкостарамі — у таго ж Lot больш зручны час вылету і нармальная цана, калі закупляцца па серадах, калі там зніжкі.

Я больш не начую ў хостэлах, аддаючы перавагу сеткавым гатэлям сярэдне-бюджэтнага сегменту, накшталт Ibis або Ibis Style.

Так што працяглая паездка ў ЗША цалкам можа «зжэрці» тысяч з дзесяць: гатэль на два тыдні ў Нью-Ёрку будзе каштаваць 4 тысячы, плюс пералёт, забавы. Можна яшчэ і тэхнікай закупіцца.

Заўважыў, што далей пэўнага ўзроўню рост даходаў ужо не так адчуваецца. Напрыклад, у кавярні я хадзіў яшчэ будучы мідлам з 2 тысячамі, падарожнічаць пачаў яшчэ раней. Проста больш пачынаеш шанаваць свой час і камфорт.

«Вакансіі на польскай ці рускай можна адразу прапускаць»

Каб айцішніку зарабляць 10 тысяч даляраў і больш, трэба не толькі шанцаванне, але і падрыхтаваная глеба. Магчыма, мае парады камусьці дапамогуць падрыхтаваць гэтую глебу:

  • Стварыце выдатнае рэзюмэ і завядзіце актыўную старонку ў LinkedIn, якая рэгулярна абнаўляецца. І так, памяняйце ўжо краіну ў LinkedIn на Польшчу.

  • Не саромейцеся прасіць павышэння. Упэўнены, у рамках адной кампаніі могуць быць два аднолькавыя распрацоўшчыкі, якія зарабляюць па-рознаму, што ўжо казаць пра розныя кампаніі. На сумоўях трэба максімальна падрабязна расказваць пра сябе і пра тое, што вы ўмееце і ведаеце. Ну і ставіць адразу цэннік вышэй.

  • Вакансіі з апісаннем на польскай або рускай можна адразу прапускаць — там такіх заробкаў няма. Рускую мову пры пошуку працы забудзьцеся.

  • У маім выпадку асноўную ролю адыграў гандаль працадаўцаў паміж сабой. Таму, калі прыйшло два оферы і ў другога прапанова цікавейшая, не саромейцеся напісаць пра гэта першаму (раптам захоча перабіць), а потым вярніцеся да другога і гэтак далей.

  • Не бойцеся брацца за сумежныя галіны: эстымацыі, планаванне, менеджмент.

  • Мяняйце працу хоць бы раз на два гады. Чым часцей вы мяняеце працадаўцу, тым вышэйшы заробак. Нават калі вас усё задавальняе, адказвайце рэкруцёру, хадзіце на гутаркі, але называйце такую суму, дзеля якой вы б адразу звольніліся. Праз пару дзясяткаў гутарак такая прапанова знойдзецца.

  • Для тых, хто не верыць у існаванне такіх заробкаў: цяпер мяне ўсё задавальняе, але ўсім рэкруцёрам, якія да мяне стукаюцца, я пішу, што разглядаю пазіцыі толькі ад 12 тысяч даляраў у месяц. З таго моманту, як я пачаў так адказваць, мне пад сотню чалавек напісала, што гэта па-за іх вілкай. Але на мінулым тыдні прыйшоў станоўчы адказ. Так што ўсё магчыма!»

Чытайце таксама:

Хікікаморы мімаволі. Айцішнік пакінуў сям'ю ў Беларусі і жыве ў грузінскай вёсцы

«Важыў 86 кг, цяпер — 68». Джун пра цяжкі пераезд у Польшчу

«Мясцовыя яшчэ не да канца разумеюць, хто такія айцішнікі». Беларус распавёў пра рэлакейт у Чарнагорыю

«Усё абшарпанае, не афарбавана, не абтынкавана». Айцішнік з'ехаў у Тбілісі, але яму не спадабалася, ён вярнуўся ў Мінск

«Прапаноўвалі 3900 даляраў, я адмовіўся». Беларускі айцішнік расказаў, як не вытрымаў жыцця ў Польшчы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
87
Панылы сорам
17
Ха-ха
17
Ого
18
Сумна
24
Абуральна
43
1
Максим Дизайнер/адказаць/
11.04.2023
Андрусь, Сказки тут не заливай Венского леса, 2 года - 4500. Такие деньги не увидят 99,9% выпускников колхозных курсов даже через 5 лет. А то что тебя могли сделать золотой затычкой, не знаю, чему можно за 2 года в программировании после курсов научиться, скорее исключение. Или британский проект со свободным английским и софтскилами. Найдут Кумара за 1500, и пойдешь ты искать работку за реальную 1000, если в Беларуси, со своими 2 годами "опыта". Или за 2000 в Польше
0
Айти это просто не для всех но просто для всех/адказаць/
12.04.2023
Что вы по-крестьянски плачет "нет своего жилья"? Ещё упрекните, что не садит картошку и не разводит курей с поросятами. Мобильные щароботки и мобильная жизнь. Зачем ему "куплю квартиру, можно с жэсом", если завтра он может быть в другой стране, потому что ...потому что так лучше складывается. Нормальных гостиниц что ли мало? Может вкладывает в доходные фонды, но не стал перед журналистом все выворачивать, его дело. Для местных колхозных и завистливых тупиков типа Максима Дизайнера поясню, что некоторые заинтересованные дети уже в школе пишут ценные программки, совсем без беларуских вузов. Курсы вполне то, если ты, пардон, не отупевший старпер, годами заползаюший в тестировщики.
0
Айти это просто не для всех но просто для всех это айти/адказаць/
12.04.2023
Ваше имя? , Если фермера не регулировать (содержать) дотациями, он всех людей отравит химией. И все живое вокруг. У врачей и так самые высокие за из наемных работников. Разработчики микропроцессоров и прочего "железа" переработают всю планету на промышленные отходы, если не будет опережающего программного обеспечения всего и вся. После каждой научно-технической революции первые сливки снимают самые грамотные в этой сфере. В любой отрасли. Вот сейчас завидуйте молча сфере айти. Потом человек придумает что-то ещё.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930