Знайсці
23.03.2023 / 13:5710РусŁacБел

«У найлепшым выпадку ён проста ідыёт». Белы дом — пра пілота РФ, які ўрэзаўся ў беспілотнік і якога ўзнагародзіў Шайгу

Каардынатар Рады нацыянальнай бяспекі ЗША Джон Кірбі пракаментаваў узнагароджанне ў Расіі пілота, чый самалёт сутыкнуўся з амерыканскім беспілотнікам над Чорным морам.

 Кадр з відэа

«Я не ведаю ніводнай іншай арміі ў свеце, якой-небудзь іншай авіяцыі, якая б узнагароджвала пілота за тое, што ён урэзаўся ў беспілотнік. Калі гэта адвага, то, відаць, у іх іншае разуменне», — адзначыў ён.

Прадстаўнік Белага дома назваў такую ​​ўзнагароду глупствам. «Мы не ведаем, спрабаваў гэты пілот збіць беспілотнік наўмысна ці не, але ён гэта зрабіў, і відэадоказы былі даволі пераканаўчымі», — сказаў Кірбі.

Ён нагадаў, што ў ЗША пілотаў не заахвочваюць уразацца ў якія-небудзь перашкоды.

«Я не разумею, чаму яны прысудзілі ўзнагароду за адвагу лётчыку, які, у найгоршым выпадку, зламысна падвяргаў сябе і амерыканскую ўласнасць вялікай рызыцы, а ў найлепшым — проста ідыёт», — дадаў прадстаўнік адміністрацыі Байдэна.

Міністр абароны РФ Сяргей Шайгу 22 сакавіка ўзнагародзіў ордэнамі Мужнасці лётчыкаў самалётаў Су-27, якія, па версіі РФ, перашкодзілі дрону MQ-9 парушыць «межы раёна часовага рэжыму выкарыстання паветранай прасторы», усталяванага пасля пачатку вайны.

Чытайце таксама:

Над Чорным морам расіяне збілі амерыканскі дрон

ЗША зрабілі захады, каб збіты беспілотнік не трапіў у чужыя рукі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Прафесар Прэабражжнскі/адказаць
23.03.2023
А што з іх інтэлектам на тварах? Відавочная адмоўная сялекцыя насельніцтва Расеі пасьля 1917 года.
0
Федзя/адказаць
23.03.2023
На лице все написано и не только у летчика
23.03.2023
Ahresiŭny afiełak. I nie sumnievajciesia. Tam šmat takich.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930