Знайсці
03.03.2023 / 13:09РусŁacБел

Супрацоўнікі ФСБ просяць палякаў ацаніць «спецаперацыю» пасля перасячэння мяжы з Калінінградскай вобласцю

Упаўнаважаны ўрада па бяспецы інфармацыйнай прасторы Польшчы Станіслаў Жарын заявіў, што супрацоўнікі ФСБ пры перасячэнні мяжы з Калінінградскай вобласцю збіраюць інфармацыю, якую могуць выкарыстоўваць у мэтах прапаганды, і аказваюць ціск.

Фота: gov.pl

Выведка паказвае, што грамадзян Польшчы, якія накіроўваюцца ў Калінінградскую вобласць, пад рознымі падставамі выклікаюць на размовы, падчас якіх іх дапытваюць супрацоўнікі Федэральнай службы бяспекі. Яны збіраюць звесткі аб мэтах паездкі, кантактах, а таксама спрабуюць атрымаць доступ да дакументаў, банкаўскіх карт і змесціва мабільных тэлефонаў.

Таксама супрацоўнікі ФСБ цікавяцца падрабязнасцямі прыватнага жыцця. Паводле Жарына, польскіх грамадзян запалохваюць, ужываюць ціск і «мяккі шантаж». Сярод іншага, у палякаў распытваюць пра перамяшчэнне вайсковай тэхнікі, пра знаёмствы ў польскіх вайсковых службах.

Некаторых палякаў просяць запоўніць анкеты з пытаннямі пра расійскую «спецаперацыю» ва Украіне, Уладзіміра Пуціна, падзенне ракеты на тэрыторыю Польшчы і нават пра тэмпературу ў польскіх кватэрах.

Анкеты з пытаннямі пра адносіны да распачатай Расіяй вайны на тэрыторыі Украіны просяць запоўніць беларусаў і расіян пры перасячэнні мяжы з краінамі ЕС. Адказы могуць стаць падставай для адмовы ва ўездзе.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
24
Ха-ха
11
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
51
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930