Знайсці
03.03.2023 / 11:282РусŁacБел

У красавіку археолагі пачнуць даследаванні гарадзішча на Менцы. Можна далучыцца да раскопак

Маштабныя работы на Менцы пачнуцца ў красавіку, як толькі дазволяць умовы надвор'я, расказаў «Мінск-Навінам» дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вадзім Лакіза.

Паводле яго, першымі на археалагічную разведку адправяцца супрацоўнікі Інстытута гісторыі. Яны вывучаць мясцовасць, намецяць месцы будучых раскопак. 

Асноўныя даследаванні пройдуць улетку. Ужо ёсць дамоўленасць з некаторымі гістарычнымі факультэтамі ВНУ краіны аб тым, што іх студэнты будуць праходзіць археалагічную практыку на Менцы.

— Мы разумеем, што за адзін палявы сезон не атрымаецца поўнасцю даследаваць такі гіганцкі археалагічны комплекс. Уявіце, што толькі ўмацаваныя Малое і Вялікае гарадзішчы займаюць плошчу 2 га, вышыня іх абарончых валоў — 8—12 м, а селішча за крапаснымі сценамі займае 30 га. Таму выберам найбольш перспектыўныя ўчасткі на самым умацаваным гарадзішчы і прылеглым да яго селішчы. Спадзяёмся, што ўжо ў гэтым сезоне будуць знаходкі, якія праліваюць святло на самую раннюю гісторыю беларускай дзяржаўнасці, гарадзішча на ​​Менцы і яго сувязі з сучасным горадам.

Лакіза запрасіў усіх ахвотных у якасці валанцёраў далучацца да будучага даследавання.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
16
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1
0
Мянчук/адказаць/
03.03.2023
30? Ды яно гоняць... 3 яшчэ нічога, але ж ня 30... 30 га гэта 300х1000 метраў. няма там столькі Усё дзяцінства там кароў пасьціў. Калі яны пра равок уздоўж менкі, ну там і 50 можна налічыць. унутры сьцен каля 3 га мо і ёсьць
0
крокус/адказаць/
03.03.2023
Лакіза - гэта той, што папер гісторыкаў з АН? Нават далей за імя не чытаў
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930