Знайсці
03.03.2023 / 08:56РусŁacБел

Беларускую кампанію ўнеслі ў «чорны спіс» Мінгандлю ЗША

ЗША ўвялі экспартныя абмежаванні супраць 37 кампаній, сярод іх ёсць і беларуская фірма.

У Федэральным рэестры апублікаваны дакумент Міністэрства гандлю ЗША аб увядзенні экспартных абмежаванняў супраць 37-і кампаній з Расіі, Кітая, Тайваня, Пакістана і Беларусі, звярнуў увагу @motolkohelp.

Пад абмежаванні трапіла беларуская кампанія «ДМТ Трэйдынг». Сцвярджаецца, што яна, а таксама зарэгістраваная ў Расіі DMT Electronics і Neotec Semiconductor, якая базуецца на Тайвані, уносяць «значны ўклад» у развіццё Узброеных сіл РФ і расійскага вайскова-прамысловага комплексу.

Інфармацыя на сайце кампаніі гаворыць, што яна зʼяўляецца пастаўшчыком электронных кампанентаў і вымяральнай тэхнікі, а таксама займаецца праектаваннем і камплектаваннем метралагічных лабараторый і выпрабавальных цэнтраў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930