Знайсці
21.02.2023 / 21:5211РусŁacБел

Міністр замежных спраў Славакіі адправіў прэм'ера Венгрыі курсам рускага вайсковага карабля. У самым літаральным сэнсе

Міністр замежных спраў Славакіі Расціслаў Качар груба вылаяўся на адрас венгерскага прэм'ер-міністра Віктара Орбана за яго палітыку, якая, на ягоную думку, карысная прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну, паведамляе «Еўрапейская праўда».

Расціслаў Качар. Фота: AP Photo/Andreea Alexandru

У вялікім пасце на фэйсбуку славацкі міністр сцвярджае, што ваенная дапамога Украіне — маральна правільны крок, бо гэта расіяне ўварваліся ва Украіну і забіваюць там украінцаў. Пры гэтым Еўрасаюз адзіны ў імкненні дапамагаць Кіеву, а ўбаку застаецца толькі Венгрыя.

Расціслаў Качар адзначыў, што нядаўна публічна выказаная пазіцыя Віктара Орбана, што «гэта не наша вайна» — маральна непрымальная.

«На выхадных іх карпацкі прарок гаварыў пра тое, што гэта не наша вайна. Гэта «проста ваенны канфлікт паміж дзвюма славянскімі дзяржавамі». Трэба было пакінуць іх у спакоі, ізаляваць. Гэта значыць, хай расіяне хуценька пераб'юць украінцаў. Хай яны не хвалююцца.

Як агідна. Як шкада. Як не па-хрысціянску. Святы Марцін Турскі (нарадзіўся ў цяперашняй Венгрыі) памёр бы ад сораму за такіх хрысціян», — напісаў кіраўнік МЗС Славакіі.

Качар адзначыў, аднак, што ў адным ён згодны з «гэтымі карпацкімі калабарантамі расійскіх агрэсараў»:

«Пастаўкі зброі ва Украіну зацягваюць канфлікт і адкладаюць мір. Найбуйнейшым пастаўшчыком зброі ва Украіну з'яўляецца Расія… Як толькі расіяне спыняць пастаўляць зброю ва Украіну, збяруць рэчы і паедуць дадому, у той самы момант іншыя перастануць падтрымліваць Кіеў у вайсковым плане і наступіць мір. Усё вельмі проста».

Паводле слоў славацкага міністра,

Славакія з'яўляецца часткай развітага свету, таму ён «не хоча, каб «яны рабілі як Орбан».

А свой і так надзвычай недыпламатычны пост славацкі дыпламат скончыў зусім незвычайна:

«Для калабарацыяністаў Пуціна, і асабліва для нашых у Карпацкім басейне і высакагор'і, для ўсіх тых, хто хоча міру цаной знішчэння Украіны, у мяне ёсць толькі адно пасланне».

Пасля чаго дадаў рускамоўную лаянку, якую ўкраінскія абаронцы чарнаморскага вострава Змяіны скіравалі на адрас рускага вайсковага карабля, з борта якога да іх паступіла прапанова здацца.

Чытайце таксама:

Орбан назваў Украіну «нічыйнай зямлёй» і параўнаў яе з Афганістанам

Венгрыя спрабуе зноў заблакаваць транш дапамогі Еўрасаюза Украіне

Орбан: Калі ЗША перастануць даваць Украіне грошы і зброю, вайна спыніцца

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
177
Панылы сорам
3
Ха-ха
13
Ого
4
Сумна
3
Абуральна
9
1
Кашмар/адказаць/
22.02.2023
Венгрыя здолела сапсаваць адносiны з усiмi суседзямi, i Славакiя не выключение. Калiсьцi славацкiя землi належылi Венгрыi, на гэтай падставе афiцыйныя асобы Венгрыi шматразова адмаулялi Славакii у праве на незалежнасць. Тое самае i у дачыненнi да Украiны, i да Сербii, i да Румынii. Вельмi нападает Расiю, дарэчы.
0
Ёсік/адказаць/
22.02.2023
Škipinar, Венгрыя? Вугоршчына была раней ці я памыляюся.
8
Максим Дизайнер/адказаць/
22.02.2023
Познакомился с двумя словаками в ТЦ "Столица" лет 5 назад. Отец и сын. Отец еще на русском говорил, сын уже нет. Рассказал, что в Словакии местные царьки воруют так, что щепки летят.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930