Знайсці
11.02.2023 / 11:19РусŁacБел

Духоўка брудная? Вось як яе вычысціць хутка і проста 

Проста драіць прыгар — цяжка і доўга, але існуюць лайфхакі, якія дапамогуць вам даць рады за пару хвілін.

Чысціць кухонную тэхніку — не надта прыемны абавязак, але ёсць метад, дзякуючы якому прыгарэлы тлушч здымаецца без настойлівага шаравання.

Каб даць рады бруду, вам спатрэбяцца таблеткі для пасудамыйкі.

Перш за ўсё дастаньце з духоўкі любы посуд, як гэта звычайна і робіцца падчас мыцця. Потым заліце таблетку гарачай вадой (але не кіпнем), перамяшайце, каб таблетка растварылася.

Надзеньце пальчаткі, намачыце ў растворы папяровыя ручнікі і раскладзіце іх па ўсёй паверхні духоўкі. Дзякуючы гэтаму, вам будзе нашмат лягчэй прыбраць бруд. Праз 15 хвілін збярыце паперу і вымыйце духоўку, а ў канцы пратрыце кожны элемент духоўкі сухой анучай.

Можна зрабіць інакш. Калі вы дасталі з духоўкі ўвесь посуд, нагрэйце яе да 100 градусаў і ўключыце функцыю канвекцыі. Вазьміце гарачатрывалы посуд, напалову напоўніце яго вадой і пакладзіце ў ваду таблетку для пасудамыйкі. Калі духоўка нагрэецца, пастаўце туды посуд і зачыніце дзверцы: разам з мыючым сродкам пара будзе распаўсюджвацца па духоўцы і размякчаць бруд і тлушч. Праз дзве гадзіны выключыце духоўку, дайце ёй астыць і збярыце рэшткі бруду вільготнай анучай.

Як прагнаць павукоў? Калі вы прыменіце гэтыя хітрыкі, павукі збягуць з вашага дому

Галаваломка для хуткіх: колькі часу вам спатрэбіцца, каб знайсці ката?

Вось 7 простых лайфхакаў, дзякуючы якім ваша сантэхніка будзе блішчэць кожны дзень

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
27
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера