Міністр замежных спраў Літвы заклікаў краіны ЕС выслаць паслоў Расіі
Габрыэлюс Ландсбергіс 31 студзеня заявіў, што лічыць бессэнсоўным знаходжанне паслоў Расіі ў краінах Еўрасаюза.
Габрыэлюс Ландсбергіс. Фота: Virginia Mayo / AP
«Не мае сэнсу мець амбасадара, расійскага амбасадара, у якой-небудзь еўрапейскай сталіцы. У большасці выпадкаў гэта ўжо не дыпламатычны інстытут, а інстытут прапаганды, які пакрывае ваенныя злачынствы і ў цэлым прасоўвае праграму генацыду», — цытуе Ландсбергіса Delfi.
Міністр нагадаў, што Літва выслала расійскага пасла яшчэ вясной 2022 года ў адказ на забойствы мірных жыхароў у Бучы, а ў студзені пра высылку расійскіх паслоў аб'явілі Эстонія і Латвія.
5
0
1
1
1
0
Ізраіль мяняе правілы ўезду для турыстаў
 1
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Памерла Вольга Жураўлёва
 1
Ціханоўская збіраецца здзейсніць «доўгачаканы візіт»
 6
Ізраіль мяняе правілы ўезду для турыстаў
 1
Пяскоў: Падстаў для перамоваў з Украінай няма
 4
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера