Знайсці
25.01.2023 / 10:151РусŁacБел

Аднаго з кіраўнікоў ініцыятывы «Cумленныя людзі» абвінавацілі ў змове супраць беларускай улады

Следчы камітэт завяршыў расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да Ільі Шапаткоўскага — аднаго з кіраўнікоў платформы «Cумленныя людзі», якую беларускія ўлады прызналі «экстрэмісцкай», паведамляе прэс-служба ведамства.

У СК лічаць, што Шапаткоўскі «адказваў за дэструктыўны інфармацыйны парадак, размяшчаючы медыяматэрыялы, накіраваныя выключна на нанясенне шкоды рэпутацыі дзяржаўных органаў, праваахоўнага блока і прадстаўнікоў улады».

«Мэта інфармацыйнага парадку — закласці зерне сацыяльна-палітычнага супрацьстаяння ў грамадстве. Нягледзячы на тое, што Шапаткоўскі, асцерагаючыся, не ўступаў у прамую змову па захопе ўлады, ён актыўна падзяляў ідэі злачынных фарміраванняў і спрыяў ім у дасягненні намечаных мэт шляхам забеспячэння інфармацыйнага суправаджэння, культываваў і прапагандаваў у грамадстве пратэсныя настроі, тым самым дзяліў беларусаў на «сваіх» і «чужых» па прынцыпе іх стаўлення да дзейнай улады. Такая дзейнасць фармавала радыкальна настроеныя групы і акумулявала іх у выглядзе натоўпу на вуліцах, у тым ліку паблізу выбарчых участкаў. Так званую «жывую сілу» экстрэмісты імкнуліся выкарыстоўваць як асноўны інструмент для дасягнення злачынных мэтаў і сілавога захопу ўлады», — гаворыцца ў паведамленні ведамства.

Шапаткоўскаму выстаўлена абвінавачванне па ч. 1 арт. 357 (змова або іншыя дзеянні, здзейсненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам) Крымінальнага кодэкса Беларусі. Яму пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Матэрыялы перададзеныя пракурору для накіравання ў суд.

Нагадаем, Ілья Шапаткоўскі ў 2020 годзе быў адным з кіраўнікоў ініцыятывы «Сумленныя людзі». Ён браў актыўны ўдзел у працы выбарчага штаба Віктара Бабарыкі і ўзначальваў аддзел верыфікацыі подпісаў.

Шапаткоўскага затрымалі 4 жніўня 2020 года, яго змясцілі пад варту ў межах крымінальнай справы па «эканамічным» артыкуле. Аднак у канцы 2021 года артыкул змянілі на «палітычны».

Незалежная ініцыятыва па развіцці грамадзянскай супольнасці ў Беларусі «Сумленныя людзі» была створана ў 2020 годзе. Мэтай ініцыятывы было не дапусціць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
11
0
уваход рубель, выхад два /адказаць/
25.01.2023
Падзяляў ідэі. Выдатная фармулёўка. Трэ занатаціць.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930