Знайсці
21.01.2023 / 12:45РусŁacБел

Прысуды тром сябрам АГП пакінулі без зменаў

У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 31 кастрычніка вынеслі прысуд сябрам Аб’яднанай грамадзянскай партыі: Артуру Смалякову і Дзіяне Чарнушынай — па 2 гады калоніі, Андрусю Асмалоўскаму— 3 гады калоніі. Учора разглядалася апеляцыя.

Усіх іх абвінавацілі ва ўдзеле ў маршы новай Беларусі 23 жніўня 2020 года (ч. 1 арт. 342 КК).

Як паведамляе АГП, учора, 20 студзеня, Мінгарсуд разгледзеў апеляцыйныя скаргі палітвязняў. У выніку прысуды пакінулі без зменаў, а скаргі без задавальнення. Такое рашэнне прыняла суддзя Алена Шылько. Хутка палітвязняў накіруюць у калоніі. 

Адрасы для падтрымкі: 

СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А, Дзіяна Аляксандраўна Чарнушына 

СІЗА-2. 210026, г. Віцебск, вул. Гагарына, 2, Артур Русланавіч Смалякоў

СІЗА-6. 225413, г. Баранавічы, вул. Брэсцкая, 258 В, Андрусь Сяргеевіч Асмалоўскі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
4
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930