Знайсці
18.01.2023 / 13:5014РусŁacБел

Улады збіраюць інфармацыю пра ўкраінцаў, якія працуюць у дзяржструктурах

Мінгарвыканкам даслаў запыт у падпарадкаваныя структурныя падраздзяленні з патрабаваннем даць інфармацыю аб украінцах, якія працуюць там, «незалежна ад даты пераезду ў Рэспубліку Беларусь».

Дакументам з рэдакцыяй Reform.by падзяліўся чытач.

«Прашу сёння, да 14:00, прадставіць інфармацыю аб грамадзянах, якія працуюць у вашай арганізацыі ў якасці асноўнага работніка, месцам нараджэння якіх з'яўляецца Украіна, незалежна ад даты пераезду ў Рэспубліку Беларусь. Форма прадстаўлення інфармацыі прыкладаецца. Інфармацыю прадстаўляць у электронным выглядзе ў фармаце Word, на папяровым носьбіце не трэба», — сказана ў запыце Мінгарвыканкама, які быў разасланы ў дзяржаўныя ўстановы.

Для якіх мэтаў збіраецца інфармацыя, у лісце не ўдакладняецца.

Раней аналагічную інфармацыю збірала кіраўніцтва Беларускай чыгункі пра сваіх супрацоўнікаў.

«Па распараджэнні намесніка начальніка Беларускай чыгункі (па арганізацыі бяспечнага забеспячэння жыццядзейнасці прадпрыемстваў Беларускай чыгункі) Казлоўскага Ігара Анатольевіча, былі падрыхтаваны спісы работнікаў БЧ, якія нарадзіліся ва Украіне. Мэта гэтага мерапрыемства — невядомая», — паведамляў тэлеграм-канал чыгуначнікаў у кастрычніку мінулага года.

Пазней, паводле інфармацыі @belzhd_live, работнікаў, якія нарадзіліся ва Украіне, выклікалі ў абласныя ўпраўленні КДБ і распытвалі пра сваякоў ва Украіне і пра стаўленне да вайны.

Па інфармацыі «Нашай Нівы», дыскрымінацыя па нацыянальнай прыкмеце мае месца ў розных сітуацыях. Так, нам вядомы выпадак, калі з сілавых структур звольнілі чалавека, жанатага з украінкай.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
15
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
46
0
Всех найдзем/адказаць/
18.01.2023
Адно слова: Паранойя
0
Мойша/адказаць/
18.01.2023
Всех найдзем, ды не параноя, а фашызм самы натуральны, а дакладней рускі нацызм.
0
цвет лукашизма коричневый/адказаць/
18.01.2023
Коричневый лукашизм затронет каждого - путём мобилизации, репрессий, увольнений, высоких налогов, поборов и тд.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031