Знайсці
18.01.2023 / 10:367РусŁacБел

Пад Кіевам верталёт упаў на дзіцячы садок. Загінула кіраўніцтва Міністэрства ўнутраных спраў

Гэта здарылася ў горадзе Бравары. На гэты момант вядома пра 18 загінулых, сярод іх міністр, ягоны намеснік і трое дзяцей з сада. 

Падчас трагедыі ў садзе знаходзіліся дзеці і супрацоўнікі ўстановы. На гэты момант усіх эвакуіравалі. На месцы падзення працуюць хуткія, паліцыя і пажарныя.

У эфіры тэлемарафону прадстаўнік Паветраных сіл УСУ паведаміў, што ў катастрофе ў Браварах загінула кіраўніцтва Міністэрства ўнутраных спраў Украіны.

Верталёт выконваў задачы Дзяржаўнай службы па надзвычайных сітуацыях.

Цяпер вядома пра 18 загінулых у выніку падзення верталёта, з іх трое — дзеці. Дзевяць загінулых былі на борце, паведаміў кіраўнік вобласці Ігар Кліменка. Сярод загінулых — міністр унутраных спраў Дзяніс Манастырскі, першы намеснік міністра Яўген Енін і дзяржаўны сакратар Юрый Лубковіч.

22 чалавекі шпіталізаваныя, дзесяць з іх — дзеці. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
5
Ха-ха
0
Ого
5
Сумна
75
Абуральна
2
0
Грышка /адказаць/
18.01.2023
Вечная памяць загінулым. Спачуваньні іхным блізкім. Хуткае выздараўленьне параненым. Перамогі й міру пакутнай Украіне.
0
гоблен/адказаць/
18.01.2023
Бедные детки
18.01.2023
Прямо захочешь такое устроить, не получится:
1) Лететь обязательно нужно всем правительством. Набиться всем министерством в один вертолёт и вперёд на восточную границу.
2) Лететь нужно обязательно в непроглядный туман. Это ж так удобно. 
3) Лететь нужно обязательно над городом. Там для пилота в туман проще между домами петлять.
4) А что там такого случилось в том Харькове, что всем ментам срочно нужно было туда попасть?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031