Знайсці
17.01.2023 / 10:344РусŁacБел

Беларускія праваабаронцы дапамаглі выратаваць бежанцаў на мяжы з Латвіяй

У студзені з прадстаўнікамі латвійскай арганізацыі Gribu palīdzēt bēgļiem звязалася група вымушаных мігрантаў з Сірыі, якія каля месяца правялі на мяжы паміж Латвіяй і Беларуссю. Сілавікі з Латвіі адмаўляліся прымаць іх просьбу аб прытулку і гвалтоўна вярталі ў Беларусь, а беларускія сілавікі не дазвалялі пакінуць прымежную зону, прымушаючы вяртацца ў Латвію.

У такой сітуацыі мігранты знаходзіліся з пачатку снежня, да таго ж яны былі вымушаныя жыць пад адкрытым небам.

11 студзеня Respect-Protect-Fulfill (беларуская праваабарончая арганізацыя, якая базуецца ў Літве) і Gribu palīdzēt bēgļiem звярнуліся ў Еўрапейскі суд па правах чалавека з просьбай абавязаць Латвію не выдвараць мігрантаў у Беларусь і даць ім гуманітарную дапамогу.

Суд задаволіў запыт і абавязаў Латвію даць мігрантам ежу, ваду, вопратку, адэкватную медыцынскую дапамогу і часовы прытулак. З гэтым рашэннем у ноч з 12 на 13 студзеня актывісты латвійскай арганізацыі (Іева Раўбішка і Эгілс Грасманіс) паехалі ў памежную зону, каб выратаваць людзей. Калі яны знайшлі 5 з 7 заяўнікаў у лесе, тыя былі ў вельмі дрэнным стане. Актывісты неадкладна выклікалі хуткую дапамогу і звязаліся з памежнікамі. У выніку двум заяўнікам аказалі тэрміновую медыцынскую дапамогу і ўсе пяцёра засталіся ў Латвіі. Што адбылося з яшчэ двума заяўнікамі, якіх Іева і Эгілс у лесе не знайшлі, невядома.

Латвійская Дзяржаўная памежная ахова распачала крымінальную справу супраць латвійскіх актывістаў (Іевы Раўбішка і Эгілса Грасманіса) нібыта за незаконнае перамяшчэнне асоб праз мяжу.

«Нам удалося дамагчыся станоўчага рашэння ад ЕСПЧ і яго выканання канкрэтна ў гэтай справе. Але на мяжы цяпер знаходзяцца яшчэ дзясяткі людзей у такой жа сітуацыі. З дня ўвядзення надзвычайнага становішча ў Латвіі на мяжы з Беларуссю ў жніўні 2021 года назіраецца сітуацыя, калі сілавікі Беларусі і Латвіі ўтрымліваюць вымушаных мігрантаў у прымежнай вобласці. Латвійскія сілавікі не прымаюць у іх просьбы аб прытулку і выдвараюць іх у Беларусь, а беларускія сілавікі не выпускаюць з памежнай зоны і прымушаюць нелегальна пераходзіць мяжу з Латвіяй. Мы з калегамі з Латвіі змагаемся за тое, каб мігранты не падвяргаліся катаванням і бесчалавечнаму абыходжанню», — пракаментаваў кіраўнік Respect-Protect-Fulfill Мікіта Мацюшчанкаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
1
feafania/адказаць/
17.01.2023
Ня трэба рабіць з іх ахвяр. Яны дакладна ведаюць, навошта яны едуць у Беларусь, і што іх там чакае.
0
Максим Дизайнер/адказаць/
18.01.2023
feafania

Завидуй молча. Они не едут в Беларусь. И там не только "чорная навалач", как тут любят говорить обладатели бетонных нор в облезлых панельках. А люди с таки образованием и деньгами, которые тебе и не снились, расист колхозный. 
19.01.2023
Марына, пра тое гаворка і ідзе - беларускій дапамглі латышам. І малайцы! 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера