У Мінску адзначаць дзень Крыма
20 студзеня ў Мінску плануюць адзначыць дзень Рэспублікі Крым. Урачыстая імпрэза пройдзе ў Доме Масквы, паведамляе расійскі сайт Sputnik.
Фота: ukrinform.ua
Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Міжнародны фонд сацыяльнай і эканамічнай падтрымкі дзеячаў культуры і мастацтваў народнага артыста Гасцюхіна і сацыяльна-культурны цэнтр «Крымскае зямляцтва» ў Рэспубліцы Беларусь.
На мерапрыемстве пакажуць відэафільм пра сучасны Крым і зварот кіраўніка крымскай акупацыйнай адміністрацыі Сяргея Аксёнава. Пасля гэтага ўдзельнікам святкавання абяцаюць нефармальную частку.
Пры гэтым афіцыйна Беларусь дагэтуль не прызнала Крым часткай Расіі, хоць рэжым Лукашэнкі даўно зрабіў гэта дэ-факта.
0
3
1
1
1
13
Каментары
90
Грышка /адказаць/16.01.2023
Крим це Україна та російські окупанти там є кримінальні.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
У Ляхавічах думаюць пра Парыж і Лондан
 2
Ва ўсіх рэгіёнах Беларусі ўсталююць манумент ахвярам генацыду. На эскізе не абышлося без памылак ФОТА
 8
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера