Знайсці
13.01.2023 / 15:387РусŁacБел

У Магілёве развесілі на вуліцы прапагандысцкія плакаты — да раніцы ад іх застаўся толькі скотч

Лукашысты развесілі ў цэнтры Магілёва палітычныя шаржы ў духу сталінізму. Але з надыходам цемры плакаты пазрывалі.

Злева — тое, што стала з «выставай», справа — адзін з твораў, які там вісеў. Фота: сацыяльныя сеткі

У Магілёве шукаюць новыя спосабы данясення да насельніцтва дзяржаўнага светапогляду.

12 студзеня падкантрольныя ідэолагам СМІ паведамілі пра «імправізаваную карцінную галерэю», якую нібыта разгарнуў па сваёй ініцыятыве «неабыякавы мастак» у цэнтры горада. Як сцвярджалася, ён паказаў у сваіх творах «уласнае стаўленне да геапалітычнай сітуацыі ў свеце і наглядна прадэманстраваў палітычную абстаноўку ў нашых суседзяў».

Ад «твораў неабыякавага мастака» магілёўцы пакінулі толькі скотч, якім карцінкі былі прымацаваныя. Фота: сацыяльныя сеткі

Працы «мастака» выглядалі скапіяванымі з палітычных шаржаў часоў сталінізму і гумарыстычнага часопіса «Вожык».

За савецкім часам ідэолагі такімі карцінкамі высмейвалі парадкі ў краінах Захаду, а тым часам савецкія людзі з ахвотай спажывалі іх прадукцыю і зайздросцілі дастатку жыхароў. Што высмейваюць імі лукашысты незразумела, бо ў суседняй краіне вайна і ў ёй гінуць людзі.

Адна з карцін «неабыякавага мастака». Фота: сацыяльныя сеткі

Галерэя «неабыякавага мастака» правісела на агароджы стадыёна «Спартак» да цемнаты. Увечары магілёўцы «творы» пазрывалі. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Як захаваць у сабе агонь чалавечнасці? Чаму нас вучыць літаратура постапакаліпсісу. Новае ВІДЭА на канале Андрэя Хадановіча

«Дзікаватыя, панурыя, шукаюць жонак». Жыхары Асіповічаў пра расійскіх вайскоўцаў

Каліновец Кабанчук: Беларусам трэба рыхтавацца да горшага, але наступ з Беларусі пакуль немагчымы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
78
Панылы сорам
10
Ха-ха
17
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4
13.01.2023
так это ж копии работ подвицкого или как его

но тут внимательным надо быть, там могут быть камеры понатыканы чтоб замести срывающих
0
Зьмітрок Магілёвец/адказаць/
15.01.2023
ога, капялюш, маска і ўсё чорнае. На вочы любыя акуляры, рукі ў ральчатках, пасьля справядлівага дзеяньня ўьмяніць абутак на нейкі час (зіма)....
0
московіты не рускія/адказаць/
16.01.2023
Алек. Ру, так гэта ўзровень расейскай "культуры".
Там усе такой жа якасці
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031