Знайсці
26.12.2022 / 12:323РусŁacБел

Галоўчанка расказаў пра зніжэнне ВУП на 4 %

Асноўнай задачай сёлета было зрабіць так, каб «краіна не заўважыла санкцыі». Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка.

«$21 млрд — гэта тая частка ВУП, якая была пастаўлена пад пагрозу. А гэта траціна фактычна нашага валавога ўнутранага прадукту. Трэба было працаваць так, каб краіна не заўважыла санкцыі, — сказаў прэм'ер-міністр. — Атрымалася гэта ці не, не нам ацэньваць. Але шмат у чым атрымалася. Кажу пра гэта з апорай на аператыўныя даныя. Будзе намінальнае скарачэнне ВУП. Напэўна, каля 96% мы працуем крыху ніжэй, чым у Расійскай Федэрацыі. Хоць маштаб санкцый супастаўны».

Тым не менш прагназаванае зніжэнне ВУП на 4% па выніках года — меншае за тое, на якое разлічвалі тыя, хто ўводзіў санкцыі, — аж да 20%, падкрэсліў Галоўчанка.

А на 2023 год прагназуецца рост ВУП Беларусі на 3,8%.

Афіцыйная статыстыка ў лукашэнкаўскай Беларусі часта бывае падманнай, а прагнозы адрозніваюцца ад факта.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
14
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
Аляксей/адказаць/
26.12.2022
Так санкцыі ж б'юць па Эўропе больш, чым па тых, хто гэты санкцыі атрымоўвае, ці ўжо не?! Не супадае з БТшнымі "чаргамі ў Гішпаніі, эканоміяй на падарунках у Брытаніі ды забіваючай камуналкай Летувы".
0
Вова/адказаць/
26.12.2022
может на 44 % 
0
Дрозд/адказаць/
26.12.2022
МГИМО научил лишь врать. И вот как они морды наедают на должностях. Такие должности это же нервы, думы...А глядя на министра финансов, этого головченко и прочих, не понять. Министр финансов худеньким улыбчивым парнем был, особо в финансах и не разбирался. А сейчас ряха и брови к переносице.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031