Палітвязня са Светлагорска асудзілі на два з паловай гады калоніі па «справе Зельцэра»
У Гомельскім абласным судзе 25 лістапада асудзілі палітзняволенага Аляксея Горбача паводле арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) і ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Аляксей Хлышчанкоў прызначыў мужчыну 2 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф памерам 3200 рублёў, паведамляе «Вясна».
Аляксея Горбача затрымалі ў Светлагорску паводле крымінальнай справы, распачатай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
Падтрымайце палітвязня: СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А (Аляксей Станіслававіч Горбач)
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Рыбаловаў і паляўнічых Шуневіч перавучыць у снайпераў
 4
Калі Трамп выйграе выбары, хто стане віцэ-прэзідэнтам?
 1
Стрыжак паўгода не піў алкаголю і падзяліўся высновамі
 2
Бондарава стучала ў КДБ на Вараніцу з «Белай Русі»
 15
Бутэлька прасэка ў рэстаране — 210 даляраў. Вядучая БТ распавяла пра кошт адпачынку ў Катары
 11
У Германіі збілі знакамітага майстра даносаў
 8
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера