Знайсці
25.11.2022 / 16:093РусŁacБел

Нунцый Ёзіч сустрэўся з Макеем

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей сустрэўся з апостальскім нунцыем, арцыбіскупам Антэ Ёзічам, паведамляе беларускае замежнапалітычнае ведамства.

Асноўнымі тэмамі гутаркі сталі 30-годдзе з дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Святым Пасадам, узаемадзеянне Ватыкана і Мінска, а таксама актуальнае становішча Рымска-каталіцкай царквы ў Рэспубліцы Беларусь, гаворыцца ў паведамленні МЗС.

У ходзе сустрэчы бакі пацвердзілі імкненне да ўмацавання міжканфесійнага дыялогу, актывізацыі супрацоўніцтва ў розных сферах для дасягнення далейшай станоўчай дынамікі ўзаемадзеяння.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
8
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2
0
аглядальнік фатаграфій/адказаць/
25.11.2022
да рэдактара сайта: нават у простых фота-рэдактарах ёсць функцыі "паменьшыць цёплыя таны" "павялічыць халодныя". Пару пстрычак мышкай -- і прыкладзеная да гэтага матэрыяла фатаграфія будзе выглядаць шмат лепш.
0
Брэст - сіла!/адказаць/
25.11.2022
Што смешнага, мансіньёр? Чаго ўсміхаецеся? Смешна, што тысячы ўкраінскіх дзетак у сырой зямлі ляжаць па волі сытых Макеяў?
27.11.2022
Брэст - сіла!, уже не смешно. 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера