Суд над Анджэем Пачобутам адклалі на невядомы тэрмін
Судовы працэс над палітзняволеным журналістам Анджэем Пачобутам адкладваецца, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.
Раней паведамлялася, што працэс мусіў пачацца 28 лістапада. Новую дату працэсу ў Гродзенскім абласным судзе пакуль не назвалі.
Анджэй Пачобут за кратамі з 25 сакавіка 2021 года.
Журналіста вінавацяць паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса — распальванне варожасці (ч. 3 арт. 130 КК) і заклікі да санкцый (ч. 3 арт. 361 КК). Падставай для крымінальнай справы сталі выступы Пачобута ў СМІ. У прыватнасці, ён назваў напад СССР на Польшчу ў 1939 годзе агрэсіяй.
0
0
0
0
0
2
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Супрацоўніца Цэнтральнага РУУС Мінска напісала данос на начальніка. А яго ўзялі і павысілі
 3
Збіты ў пачатку красавіка ў Варшаве беларускі падлетак аказаўся сынам памерлай актывісткі Вольгі Жураўлёвай
 2
У Парыжы арыштавалі Жэрара Дэпард'ё
 2
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера