Знайсці
17.11.2022 / 09:11РусŁacБел

Кіраўнік МУС Украіны: У Херсонскай вобласці знойдзены целы 63 чалавек, забітых расійскімі вайскоўцамі

Міністр унутраных спраў Украіны Дзяніс Манастырскі заявіў, што на тэрыторыі Херсонскай вобласці праваахоўныя органы знайшлі целы 63 чалавек, забітых расійскімі вайскоўцамі.

«Іх цяпер аглядаюць следчыя і фіксуюць кожны факт катаванняў, знаходзяць сведак, а таксама адбываецца эксгумацыя целаў загінулых», — цытуе Манастырскага прэс-служба МУС.

Па словах міністра, на гэты момант заведзена 436 крымінальных спраў аб ваенных злачынствах, якія адбыліся на тэрыторыі Херсонскай вобласці. Акрамя гэтага, праваахоўныя органы выявілі 11 месцаў пазбаўлення волі, у якіх расейцы трымалі затрыманых — як мінімум у чатырох з іх ужываліся катаванні, распавёў міністр.

Манастырскі падкрэсліў, што пошукі толькі пачаліся і, хутчэй за ўсё, будзе знойдзена яшчэ шмат «засценкаў і месцаў пахаванняў».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера