Знайсці
30.04.2024 / 21:301РусŁacБел

«Разглядаем усю Беларусь». Стала вядома, дзе могуць размясціць пляцоўку для пахавання радыеактыўных адкідаў

Пляцоўку для пахавання радыеактыўных адкідаў, выпрацаваных на БелАЭС, вызначаць да канца 2024 года. Пра гэта расказала намесніца начальніка ўпраўлення па абыходжанні з радыеактыўнымі адкідамі і аб'ектамі ядзернай спадчыны Дзяржатамнагляду МНС Кацярына Шмялёва.

Паводле слоў чыноўніцы, на перспектыўных пляцоўках ужо праводзяцца даследаванні.

«Пры выбары месца будаўніцтва пункта пахавання радыеактыўных адходаў разглядаецца ўся тэрыторыя Рэспублікі Беларусь. Пры гэтым мы робім акцэнт на тым, што можа быць разгледжаная і тэрыторыя, пацярпелая ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. А менавіта ў раёне Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка», — цытуе Шмялёву «Мінская праўда».

Сярод перспектыўных называюцца пляцоўкі ў Брагінскім, Хойніцкім раёнах Гомельскай вобласці (раён запаведніка), раён размяшчэння БелАЭС і пляцоўка ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці.

Чытайце таксама:

Беларусы па ўсім свеце правялі памятныя мерапрыемствы з нагоды чарнобыльскай гадавіны ФОТЫ

Забруджаная спадчына Беларусі. Ці можна яе ўбачыць і наколькі гэта бяспечна?

Як выглядаюць адселеныя тэрыторыі праз 38 гадоў пасля аварыі на ЧАЭС ФОТЫ

Пасля аварыі на ЧАЭС кіраўнікоў БССР хацелі судзіць, а абараняў іх Лукашэнка

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
6
0
Малая родина диктатора/адказаць/
01.05.2024
самое лучшее место. Лучше всего радиоактивные отходы захоронить там, где Александрия собирает друзей. Диктатору будет приятно - ядерная держава, прям вот тут. И друзьям хорошо. Бодрящую дозу получат не отходя от кассы.
И мы будем рады.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031