Знайсці
17.11.2022 / 08:201РусŁacБел

Зяленскі паведаміў, што атрымаў ад партнёраў сігналы пра гатоўнасць Расіі да перамоваў

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў, што атрымаў пэўныя сігналы ад лідараў іншых краін аб жаданні Расіі пачаць перамовы. Пра гэта ён распавёў журналістам. Украінскі прэзідэнт заявіў, што любыя перамовы павінны праходзіць «публічна, а не кулуарна».

President.gov.ua

«Так, я атрымліваў тыя ці іншыя сігналы ад лідараў дзяржаў. Здаецца, што Пуцін хоча прамых перамоваў… Я такія сігналы атрымліваў… Я прапанаваў публічную форму, таму што Расія вядзе з Украінай публічную вайну»,— сказаў спадар Зяленскі.

Паводле яго слоў, каб у сусветных лідараў не засталося ніякіх пытанняў пра гатоўнасць Украіны да перамоваў, на саміце G20 ён прапанаваў 10 крокаў для аднаўлення міру ў краіне.

«Я лічу, што гэта формула міру для ўсяго свету. Таму што кожная дзяржава можа знайсці там сваё месца і быць лідарам па той ці іншай ініцыятыве — у пераадоленні складанасцяў таго ці іншага пункта з гэтых дзесяці»,— адзначыў Уладзімір Зяленскі.

Нагадаем, што сярод прапанаваных ім умоў для аднаўлення перамоў з Расіяй былі радыяцыйная і ядзерная бяспека, харчовая і энергетычная бяспека, вызваленне ўсіх палонных, аднаўленне тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, вывад расійскіх войскаў і спыненне баявых дзеянняў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
44
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
17.11.2022
І пу пасадзіць на бутэльку!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера