Знайсці
16.11.2022 / 12:281РусŁacБел

Музыкантку з Мазыра пасадзілі за негатыўныя выказванні пра міліцыю

Гомельскі абласны суд 16 лістапада вынес прысуд палітзняволенай з Мазыра Крысціне Чаранковай. Дзяўчыну абвінавацілі ў распальванні сацыяльнай варожасці паводле ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса, паведамляе «Вясна».

Судовы працэс вёў суддзя Аляксей Хлышчанкоў.

Крысціну Чаранкову затрымалі 22 сакавіка ў Мазыры ў межах крымінальнай справы за некалькі пастоў у інстаграм-акаўнце, што меў 15 тысяч падпісчыкаў. У ім Крысціна публікавала фатаграфіі, прысвечаныя субкультурнай модзе, не хавала сваіх палітычных поглядаў. А пасля нападу Пуціна на Украіну яна выкарыстоўвала свой акаўнт для выказвання антываенных лозунгаў.

У гомельскім СІЗА-3 дзяўчыну паставілі на ўлік як «схільную да экстрэмізму».

У першы дзень суда 10 лістапада Крысціна адмовілася даваць паказанні, таму на судзе зачыталі яе сведчанні на допытах.

Абвінавачаная патлумачыла, што ў жніўні 2020 года міліцыя затрымала бацькоў яе мужа, іх білі. Таму яна пачала негатыўна ставіцца і пісаць пра міліцыю.

На суд выклікалі экспертку. Тая мусіла патлумачыць, што азначаюць некаторыя выразы. Экспертка зазначыла, што пад словам «мусора» маюцца на ўвазе супрацоўнікі міліцыі, слова мае негатыўную афарбоўку, з'яўляецца пагардлівым, яно ёсць у слоўніку рускай мовы Ожагава. А вось пра лічбы «1312» эксперт нічога не магла патлумачыць, бо не ведала іх сэнсу.

Сёння ў судовым пасяджэнні Крысціна выступіла з апошнім словам.

Суд прызнаў яе вінаватай і прызначыў пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на два з паловай гады ва ўмовах агульнага рэжыму. Прадстаўнік абвінавачання на папярэднім судовым пасяджэнні запатрабаваў болей — тры гады пазбаўлення волі.

Падтрымайце Крысціну: СІЗА №3. 246003, Гомель, Кніжная, 1А, Крысціна Аляксандраўна Чаранкова.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
12
0
Оруэлл/адказаць/
16.11.2022
Всё по Оруэллу, всё по плану. 
 Фашисты судят антифашистов, разжигатели войны и ненависти судят выступающих против войны и разжигания ненависти.
 Скотный двор построен и работает на полную мощь.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930