Знайсці
01.11.2022 / 14:52РусŁacБел

У Гродне вайскоўцы будуюць пантонную пераправу 

У Гродне вайскоўцы пантонна-маставога батальёна 557-й інжынернай брыгады Заходняга аператыўнага камандавання навядуць часовую пантонна-маставую пераправу праз раку Нёман, паведамляе Мінабароны.

Фота: Мінабароны

Такім чынам мясцовыя органы ўлады захацелі правесці рэканструкцыю аўтамабільнага моста, збудаванага больш за 50 гадоў таму.

З просьбай у навядзенні часовай пантонна-маставой пераправы звярнуліся да кіраўніцтва Міністэрства абароны. Ваенныя інжынеры ўжо прыступілі да правядзення работ.

Па словах вайскоўцаў, неўзабаве жыхары Гродна і Гродзенскага раёна ўжо змогуць скарыстацца пераправай. Яе асабіста выпрабуе міністр абароны Віктар Хрэнін. Ён збіраецца першым пераехаць раку па пантонным мосце разам з кіраўніцтвам рэгіёна.

Глыбіня Нёмана ў гэтым месцы складае 2 м у цэнтры, а ў іншых месцах у асноўным 30-50 см. Працягласць пераправы складзе 112 метраў. Яна будзе складацца з 15 рачных і двух берагавых звёнаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930