Знайсці
01.11.2022 / 13:192РусŁacБел

Сілавікі працягваюць тэрарызаваць сваякоў беларускага добраахвотніка, які загінуў ва Украіне

У тэлеграм-канале сілавікоў з’явілася відэа з затрыманым братам Васіля Парфянкова — байца палка імя Кастуся Каліноўскага, які загінуў у канцы чэрвеня пад Лісічанскам. 

Сваяка Парфянкова затрымалі і прымусілі сказаць на відэа, што ён быў падпісаны на «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы, рабіў рэпосты, не ўхваляў тое, што яго брат ваяваў ва Украіне.

Раней ужо былі затрыманыя стрыечны брат, сястра і мама Васіля Парфянкова.

У ліпені сталі вядомыя абставіны суда над сястрой і мамай Парфянкова. Іх распавяла жыхарка Мінска, якая правяла на Акрэсціна 27 сутак. 

«Суд над імі праходзіў вельмі цяжка — мы чулі, як іх судзілі праз скайп. Па іх прыехалі шэсць ці восем чалавек у поўным абмундзіраванні, правялі вобшук. Іх абвінавацілі ў непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі і ў тым, што яны нібы напалі на тых, хто іх затрымліваў. Там жанчыны досыць малюсенькія, маці Васіля ў шаноўным узросце, ёй, здаецца, 67 гадоў, як яны маглі напасці? На судзе яны плакалі і гаварылі, каб ім не «шылі» тое, чаго не было насамрэч. Мама Васіля казала, што гатовая адседзець, але па заслугах, а не за гэта…

Да іх стабільна прыходзілі з вобшукамі, як я зразумела, кожныя паўгода. У нас ва ўсіх ком у горле быў. Было складана слухаць гэты суд, вельмі складана», — распавяла жанчына.

Васіль Парфянкоў — былы беларускі палітвязень, удзельнічаў у Плошчы-2010. Быў абвінавачаны ва ўдзеле ў масавых беспарадках, асуджаны на 4 гады пазбаўлення волі, але праз некаторы час памілаваны Лукашэнкам. З'ехаў ва Украіну. У 2014 годзе ваяваў на Данбасе на баку ўкраінцаў, атрымаў грамадзянства, служыў у арміі. 

У канцы чэрвеня Парфянкоў загінуў. Яму было 38 гадоў. Дзе ягонае цела, невядома.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
7
Абуральна
35
0
Не трэба пераходзiць межы/адказаць/
01.11.2022
Як бы iх сваякоў не пачалi чапаць i тэрарызаваць. Ва ўсiх ёсць мамы, сёстры i дзецi...
7
Woodoo Cult /адказаць/
01.11.2022
Предпоследний абзац вызывает интерес. Редакция, а расскажите, где великий оппозиционер Латушко был в это время.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930