Знайсці
01.11.2022 / 08:372РусŁacБел

У Кемераўскай вобласці кантрактнікі збілі мабілізаваных

У сеціве распаўсюдзілася відэа масавай бойкі паміж мабілізаванымі і кантрактнікамі ў вайсковай часці Кемераўскай вобласці.

Паводле звестак СМІ, прычынай стала тое, што кантрактнікі на базе 74-й асобнай мотастралковай брыгады абурыліся «павальным п'янствам» сярод мабілізаваных. Вайскоўцы выцягвалі п'яных на пляц і збівалі.

Гэта не першы выпадак масавай бойкі ў вайсковых часцях пасля пачатку мабілізацыі. У пачатку кастрычніка такі выпадак адбыўся ў часці Алабіна ў Падмаскоўі. Тады, наадварот, мабілізаваныя збілі кантрактнікаў. Прычынай бойкі стала дзедаўшчына: кантрактнікі патрабавалі ў новапрыбылых аддаць ім экіпіроўку і тэлефоны.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
13
Панылы сорам
1
Ха-ха
24
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
0
чытацель/адказаць/
01.11.2022
НН так шмат піша пра культуру Расіі і так мала пра культуру беларусі... з маленькай літары.
0
Так трымаць!/адказаць/
01.11.2022
Малайцы, меней паедзе забiваць ва Украiну.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930