Знайсці
29.10.2022 / 12:431РусŁacБел

У Мінску прадаецца камунальная кватэра. Як яна выглядае

Вы не паверыце, але ў Мінску яшчэ засталіся камунальныя кватэры. У адрозненне ад Пецярбурга, у нашым горадзе камуналкі захаваліся толькі ў некалькіх дамах. У адным з іх, размешчаным на вуліцы Акадэмічнай, нядаўна выставілі на продаж пяціпакаёвую кватэру. Realt.by паглядзеў, як яна выглядае.

Такім чынам, гаворка ідзе пра дом па вуліцы Акадэмічнай, 23. Будынак узводзіўся для работнікаў Акадэміі навук. Ад дома да ўстановы — усяго сотня метраў. Узводзіўся шматкватэрны пяціпавярховы дом у пачатку 60-х. Цяпер тут прадаецца пяціпакаёвая кватэра плошчай 98 квадратных метраў.

У кватэры — роўна 5 ізаляваных пакояў плошчай ад 9 да 17 «квадратаў». Усе ўваходы ў пакоі — з агульнага калідора.

Кухня ў кватэры адна, яе плошча складае 11 «квадратаў». Санвузел у камуналцы раздзельны, насупраць яго размешчаныя 4 шафы.

Мяркуючы па фатаграфіях, кватэра знаходзіцца ў нядрэнным стане: у многіх пакоях зроблены рамонт, ёсць аздабленне і ў агульным калідоры.

Што да самога дома, то ў ім некалькі гадоў таму быў зроблены капрамонт: будынак уцяплілі, фасады пафарбавалі, трубы камунікацый замянілі.

Цікава, што кватэру побач з метро можна купіць як цалкам, так і па асобных пакоях.

Паколькі жыллё знаходзіцца на першым паверсе, яно можа зацікавіць прыватны бізнэс: кватэру можна вывесці з жылога фонду. Агульны кошт кватэры — 95 тысяч даляраў.

Што тычыцца асобнага продажу па пакоях, то невялікі адрамантаваны пакой плошчай крыху больш за 9 квадратаў можна купіць за 17 тысяч даляраў, а гатовы да пражывання пакой плошчай 12 квадратных метраў − за 22 тысячы даляраў.

Вядома, варта адзначыць шыкоўнае размяшчэнне пяціпавярховіка. Зусім побач — праспект Незалежнасці, парк Чалюскінцаў, Батанічны сад.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
12
Панылы сорам
10
Ха-ха
8
Ого
7
Сумна
2
Абуральна
3
29.10.2022
для хостэла было б ідэальна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930