Знайсці
21.10.2022 / 09:097РусŁacБел

Качанава знайшла найважнейшую нацыянальную скрэпу беларусаў

Старшыня Савета Рэспублікі выказалася наконт святкавання Дня бацькі.

«Дзень бацькі — гэта самае маладое ў нашай краіне свята. Ініцыятыва аб устанаўленні прагучала падчас звароту прэзідэнта з штогадовым Пасланнем беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу 28 студзеня 2022 года. У чэрвені кіраўнік дзяржавы сваім указам заснаваў Дзень бацькі ў мэтах умацавання інстытута сям'і і павышэння значнасці бацькоўства ў выхаванні дзяцей. Дата свята — 21 кастрычніка — абраная не выпадкова. У Беларусі склалася шматгадовая традыцыя — адзначаць 14 кастрычніка Дзень маці, а Дзень бацькі завершыць тыдзень, прысвечаны бацькам. У гэты час ва ўсіх рэгіёнах краіны будуць праводзіцца мерапрыемствы, накіраваныя на папулярызацыю традыцыйных сямейных каштоўнасцяў і ў цэлым сем'і як найважнейшай нацыянальнай скрэпы беларусаў, — сказала Наталля Качанава. — Пра ролю бацькі ў сям'і, у жыцці кожнага чалавека мы ведаем не па чутках. Быць бацькам — гэта вялікая праца і адказнасць і ў той жа час — галоўная жыццёвая ўзнагарода для мужчыны».

Яна таксама адзначыла, што гэта вялікі гонар быць кіраўніком сям'і.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
78
Ха-ха
44
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
12
0
некрасивая женщина/адказаць/
21.10.2022
[Рэд. выдалена]
22.10.2022
Идеальное естественное и неосознанное приспособление. Фанатичное служение семейке. Качанова, да не будешь ты там своя. Все поделено
0
Андрей/адказаць/
23.10.2022
слухай бацьку, тыц-тыц
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031