Знайсці
19.09.2022 / 12:575РусŁacБел

«Не пытанне Крамля». Пяскоў адмовіўся каментаваць заяву Пугачовай

У Крамлі адмовіліся каментаваць заяву спявачкі Алы Пугачовай, якая папрасіла назваць яе «замежным агентам» і асудзіла гібель расійскіх салдат на вайне ва Украіне.

«Я не буду каментаваць ніяк гэтую тэму. Я не думаю, што гэта пытанне, якое неяк мае дачыненне да Крамля», — заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў на брыфінгу для прэсы, адказваючы на пытанне, ці лічаць у Крамлі аўтарытэтным меркаванне Пугачовай і ці маюць намер прымаць нейкія меры ў адказ.

18 верасня Ала Пугачова апублікавала ў Instagram «зварот у Мінюст РФ», у якім папрасіла залічыць сябе ў шэрагі «замежных агентаў» услед за сваім мужам, артыстам Максімам Галкіным.

Заява Пугачовай выклікала значны рэзананс, сабраўшы больш за 600 тысяч лайкаў. Расійскія дзяржаўныя СМІ, цытуючы заяву спявачкі, не згадалі слоў, якія адсылаюць да вайны ва Украіне.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
Ян Севярын Бакей/адказаць/
19.09.2022
па старасьці гадоў сваіх я выдатна памятаю анекдот : "Хто такі Леанід Брэжнеў? адказ армянскага радыё- дробны палітычны дзеяч часоў Алы Пугачовай"
Думаю, ня толькі Брэжнеў можа стаць героем такіх выслоўяў.
1
пані с лось/адказаць/
19.09.2022
Ян Севярын Бакей, извините, но.
я больше не слушаю Ян Севярын Бакей. потому что он слушает, как неожиданно окозалось, гражданку певзнер
0
ьсол/адказаць/
19.09.2022
Ян Севярын Бакей
прикольный)
у нас тут есть еще один кэпт.... якобы антисоветчик и антироссиянин, который, в отличие от меня, слушает магомаева и любит рашэн-водка.....
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031