Знайсці
11.09.2022 / 19:08РусŁacБел

Міністр абароны Украіны: Контрнаступленне УСУ прайшло нашмат лепш, чым чакалася

Міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў у інтэрв'ю Financial Times назваў аперацыю УСУ «снежным камяком, які коціцца з гары», і адзначыў, што контрнаступленне УСУ пайшло нашмат лепш, чым чакалася.

Аляксей Рэзнікаў. Фота: AP Photo/Michael Probst

Са слоў Рэзнікава, украінскія вайскоўцы, вядома, стаміліся пасля шасцідзённага наступлення, але баявы дух іх не пакінуў.

«Украінцы хацелі перайсці ў контрнаступленне, нам гэта было патрэбна, і гэта знак таго, што Расію можна перамагчы», — адзначыў міністр.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
38
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера