Знайсці
21.08.2022 / 10:005РусŁacБел

На Слонімшчыне вялікі зубр патрапіў у балотную пастку

Пра гісторыю з сумным канцом паведамляе тэлеграм-канал «Беларусь за МКАДом».

Здарэнне адбылося каля вёскі Лапухова Слонімскага раёна. Тут у лесе калісьці здабывалі торф, пасля чаго засталіся глыбокія ямы, якія з часам забалоціліся і зацягнуліся мохам. У адну з такіх ямаў патрапіў і загруз у ёй вялізны зубр вагой амаль у паўтоны, які немаведама якім чынам забрыў у гэтыя мясціны.

На жывёліну, якая прабыла ў твані каля тыдня, наткнуўся мясцовы ляснік. Актывісты Таварыства паляўнічых і рыбаловаў выцягнулі зубра, які быў яшчэ жывы. Але пражыў ён пасля таго ўсяго два дні. Спецыялісты канстатавалі, што за тыдзень знаходжання ў балоце зубр атрымаў моцнае пераахаладжэнне, да таго ж у яго атрафіраваліся заднія ногі. 

Пастаянна зубры на Слонімшчыне не жывуць, але бывае, што заходзяць сюды з недалёкай Белавежскай пушчы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
79
Абуральна
3
0
лепельскі цмок/адказаць/
21.08.2022
Жук, вой, "гуманны" вы наш...
а стан зямлі на Усходзе Украіны, за якую зараз драка ідзе не на жарт, часам не непакоіць вас? 
0
Василь/адказаць/
21.08.2022
Нас волнует вся эта дичь творящаяся...
0
толстая/адказаць/
22.08.2022
Василь, вы лучше спросите у него, на кого сейчас он работает? может он уже возит те самые отходы американского пластика? и втюхивает их бедным странам?
но он вам скажет, что он святой) 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930