Знайсці
15.08.2022 / 12:582РусŁacБел

Алег Дзерыпаска падаў у суд на Алега Цінькова за абразы. Ён патрабуе 2 мільярды расійскіх рублёў

Бізнэсмен Алег Дзерыпаска звярнуўся ў суд з іскам аб абароне гонару і годнасці. Адказчыкі — вядомы бізнэсмен, заснавальнік банка «Тинькофф» Алег Цінькоў і кампанія Meta, паведамляе «Интерфакс».

Алег Цінькоў

Іск пададзены ў раённы суд Краснадарскага краю, на заўтра прызначаны пачатак разгляду.

Па словах адваката Дзерыпаскі Аляксея Мельнікава, іск пададзены з-за абразлівых выказванняў Цінькова ў фэйсбуку.

З Цінькова Дзерыпаска просіць спагнаць 2 мільярды рублёў у якасці кампенсацыі маральнай і рэпутацыйнай шкоды. Таксама Дзерыпаска просіць суд абавязаць выдаліць з фэйсбука «інфармацыю, што не адпавядае рэчаіснасці».

Які менавіта пост Цінькова стаў прычынай звароту ў суд расійскага алігарха, не ўдакладняецца.

У красавіку абмяркоўвалася, што Цінькоў у каментарыях у фэйсбуку папрасіў не параўноўваць яго з Дзерыпаскам, назваўшы яго «алігархам і злодзеем», а самога сябе — сумленным прадпрымальнікам, нагадвае «Медуза».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
5
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
0
15.08.2022
Если Тиньков в помощь возьмёт Настю-рыбку, то шансы у Дерипаски совсем плохие!
15.08.2022
EMIL, Цінькоў выказаўся супраць вайны, і гэта судовая байда ў працяг цкавання нескаронага вольнадумца. Авечка адбілася ад статку, авечку трэба з'есці. Некалі на Беразоўскага з ланцугу спусцілі Абрамовіча, цяпер ізноў грае тая ж партытура, толькі вакалісты іншыя. Гэта толькі цьвердзіць думку, што ўсе тыя алігархі ўсяго толькі халопы Крамля, грашовыя мяхі ўлады, утрымальнікі мафіёзна-крамлёўскага абшчаку.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031