Знайсці
11.08.2022 / 14:39РусŁacБел

У 2021 годзе ВНЖ у краінах ЕС атрымалі 149 тысяч беларусаў

На той момант гэта была трэцяя па колькасці група замежнікаў з дазволам на часовае пражыванне ў ЕС пасля грамадзян Украіны і Марока, паведамляе Еўрастат.

Больш за ўсё ВНЖ беларусам выдала Польшча (131 тысячу) і Літва (9,8 тысячы). Амаль 1800 ВНЖ атрымалі ў 2021 годзе грамадзяне РБ у Чэхіі.

47% беларусаў атрымалі дакумент па працоўных падставах, 45% — па іншых прычынах, 5% — па вучобе.

Для параўнання: у 2020 годзе ў краінах ЕС выдалі 63,5 тысячы ВНЖ грамадзянам Беларусі, а за першую палову 2022 года амаль 10 тысяч беларусаў атрымалі ВНЖ у Літве. Таксама варта ўлічваць, што ў 2022 годзе ў разы больш дазволаў атрымалі ўкраінцы з-за вайны.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930