Знайсці
11.08.2022 / 14:071РусŁacБел

Спікер паветраных сілаў УСУ: Беларускія партызаны надзвычай добра дапамагаюць Украіне

Украінскія ўзброеныя сілы разлічваюць на падтрымку беларускіх партызанаў. Пра гэта «Белсату» заявіў спікер камандавання паветраных сілаў УСУ Юрый Ігнат, каментуючы інфармацыю пра выбухі на вайсковым аэрадроме «Зябраўка» каля Гомеля.

Юрый Ігнат

«Мы ведаем, што яны надзвычай добрыя, разумныя і кемлівыя людзі, якія ўжо надзвычай добра дапамагаюць нашай дзяржаве, Узброеным сілам Украіны. І мы толькі дзякуем братняму беларускаму народу, які дапаможа Украіне перамагчы акупантаў і выгнаць іх з нашай зямлі. І з вашай таксама», — адзначыў Юрый Ігнат.

Тым не менш, заявіў спікер, пакуль адносна сітуацыі ў Зябраўцы варта давяраць афіцыйнай інфармацыі Міністэрства абароны Украіны, як і ў выпадку са знішчэннем расійскіх самалётаў у крымскай Навафёдараўцы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
27
Панылы сорам
1
Ха-ха
4
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
1
1
Жар/адказаць/
11.08.2022
Цудоўныя словы, і дапамажы вам Бог у змаганьні з рашыстскімі акупантамі, мужныя ўкраінскія ваяры
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера