Знайсці
04.08.2022 / 16:327РусŁacБел

Лукашысты 9 жніўня правядуць «Форум патрыятычных сіл»

Пра тое, што 9 жніўня ў Мінску пройдзе «Форум патрыятычных сіл», паведаміў нядаўна прызначаны кіраўнік праўладнай «Белай Русі» Алег Раманаў.

Алег Раманаў

Паводле Раманава, у «форуме» збіраюцца прыняць удзел «14 суб’ектаў грамадзянскай супольнасці». Гэта, як ён выказаўся, «асноўныя грамадскія аб’яднанні канструктыўнай накіраванасці і некалькі палітычных партый Беларусі». Іх кіраўнікі будуць на мерапрыемстве выступаць з дакладамі.

Як заяўляецца, асноўная задача «форуму» — «зверыць гадзіннікі па пытанні далейшага развіцця грамадзянскай супольнасці». Удзельнікі прааналізуюць, якія ўрокі атрыманыя і якія яшчэ давядзецца атрымаць з вопыту «масавых беспарадкаў 2020 года». «Будзе вынесенае на абмеркаванне пытанне, ці трэба нам удасканальваць партыйную сістэму для таго, каб яна мела большую вагу ў палітычным жыцці нашай краіны і садзейнічала прагрэсіўнаму развіццю нашай дзяржавы», — сказаў старшыня «Белай Русі».

Мерапрыемства збіраюцца правесці ў Купалаўскім тэатры.

Правядзеннем «форуму» акурат у гэты час хочуць, відаць, прадэманстраваць альтэрнатыву мерапрыемству, якое будзе адначасова праводзіцца па ініцыятыве Офіса Святланы Ціханоўскай у Вільні. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
16
Ха-ха
14
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2
2
калі ласка -боршч, на другое дранікі з катлетамі і трэцяе - водкі Марк Шагал 100 грам/адказаць/
04.08.2022
дык скажыце дзякуй лукашысту латушку - дапамог
0
бургас/адказаць/
05.08.2022
Дослед васкрысенскага і кейс Пратасевіча нічому не вучыць. Гэбня і прапагандысты пускаюць газавыя бурбалкі, але акрамя іх ніхто гэтага не заўважае і не нюхае. Быццам гэта нешта зменіць у іх лёсе. Кола гісторыі праедзе па гэтых пустых галовах і наўрацце ім гэта спадабаецца.
0
Скукотищааа/адказаць/
05.08.2022
Компилятор фарша, сколько уже было таких надежд на "победоносное" объединение белорусской оппозиции накануне подобных тусовок, но их завершение всегда становилось началом очередного сезона оппозиционного "бульбосрача". Так что, и "событие" одних, и его одновременная "подмена" других - это, как говорится, абое рабое. Ибо и те, и другие - марионетки, эти - Запада, а те - России (очень вероятно, что есть и замаскированные "двойные" ... с обеих сторон).
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930