Знайсці
04.08.2022 / 15:24РусŁacБел

Калегі палітзняволенага філосафа Уладзіміра Мацкевіча запусцілі сайт з яго працамі

Сёння калегі Уладзіміра Мацкевіча, кампанія «Філосаф у турме», запускаюць персанальны сайт філосафа і метадолага. Роўна год таму ён быў затрыманы, а ў чэрвені 2022 года яго асудзілі да пяці гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

На сайце ужо можна знайсці асноўныя кнігі, тэксты, відэа і адукацыйныя курсы. І ён будзе папаўняцца матэрыяламі розных гадоў і на розныя тэмы.

Таксама 4 жніўня на платформе Kikstarter стартуе кампанія па запісе аўдыёкніжкі «Свабода і Мысленне: эсэ аб грамадзянскай супольнасці», задуманая шэрагам грамадзянскіх ініцыятыў, у тым ліку выпускніцамі(-камі) «Лятучага універсітэта», чытачамі Мацкевіча, якія хацелі б падзяліцца яго ідэямі з вялікай колькасцю актыўных людзей Беларусі.

Партнёрамі з’яўляюцца «Нацыя лідараў», «Беларусы замежжа», «Беларускі моладзевы баб», «Маланка», Zubr, «Лятучы ўніверсітэт», кампанія «Філосаф у турме».

Уладзімір Мацкевіч быў затрыманы год таму, 4 жніўня 2021 года. 23 чэрвеня 2022 года яму быў вынесены прысуд: 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Палітзняволенага філосафа абвінавацілі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса:

 ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак),

ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання),

ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі).

Справу Мацкевіча разглядаў Сяргей Епіхаў. Ён жа раней выносіў рашэнні па справе Марыі Калеснікавай і Максіма Знака.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930