Знайсці
04.08.2022 / 11:33РусŁacБел

Расійскай настаўніцы далі 5 гадоў умоўна за антываенную размову з дзецьмі

Украінскія дзеці. Фота: AP

Пензенскі суд асудзіў на 5 гадоў пазбаўлення волі ўмоўна настаўніцу Ірыну Ген. На працягу трох гадоў ёй таксама будзе забаронена выкладаць, паведамляе «Бі-бі-сі».

Гісторыя Ген стала вядомая яшчэ ў канцы сакавіка: настаўніца, якая працавала ў вучылішчы алімпійскага рэзерву ў Пензе, на ўроку раскрытыкавала вайну.

Васьмікласнікі спыталі яе, чаму іх не дапусцілі да спаборніцтваў у Еўропе, куды яны збіраліся ехаць. У адказ настаўніца патлумачыла, што Расія стала краінай-ізгоем, бо сусветная супольнасць «здзіўленая, як цывілізаванаму свету можна так сябе паводзіць». Яна казала, што Украіна — самастойная дзяржава, а Расія хоча звергнуць урад іншай краіны, і гэта недапушчальна. «У нас таталітарная дзяржава, — сказала настаўніца. — Любое іншадумства лічыцца думказлачынствам. Мы ўсе паедзем на 15 гадоў. І я зараз ад'еду на 15 гадоў».

Хтосьці з вучняў запісаў яе словы на дыктафон, яны трапілі да сілавікоў, пасля чаго на настаўніцу завялі адну з першых крымінальных спраў за «фэйкі» аб дзеяннях узброеных сіл.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
8
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
9
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930