Знайсці
02.08.2022 / 00:00РусŁacБел

Затрыманага па «справе Зельцэра» асудзілі да двух гадоў калоніі за «дыскрэдытацыю Беларусі»

Жыхара Каменца Віталя Іванюковіча затрымалі амаль год таму за каментар пад відэа з перастрэлкай паміж супрацоўнікам КДБ Дзмітрыем Федасюком і IT-спецыялістам Андрэем Зельцэрам. Спачатку яго абвінавачвалі ў абразе міліцыянта і распальванні варожасці, але потым справу перакваліфікавалі на арт. 369-1 Крымінальнага кодэкса — «Дыскрэдытацыя Беларусі», піша «Вясна».

Справу Віталя пачалі разглядаць яшчэ 19 ліпеня ў судзе Жабінкаўскага раёна. 28 ліпеня суддзя Віктар Новік прызнаў Іванюковіча вінаватым у «дыскрэдытацыі Беларусі» і асудзіў яго да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
7
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930