Знайсці
01.08.2022 / 16:053РусŁacБел

За адно фота расійскай вайсковай тэхнікі айці-спецыялісту далі два гады калоніі

Гомельскі абласны суд 1 жніўня вынес прысуд 30-гадоваму IT-спецыялісту Андрэю Уткіну. Яго абвінавачвалі ў перадачы фота перамяшчэння расійскай тэхнікі ТГ-каналу «Беларускі Гаюн» (ч. 1 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — «Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»).

У праўладных тэлеграм-каналах паведамлялася, што мужчына сфатаграфаваў калону расійскай вайсковай тэхнікі, а менавіта — вайсковыя КАМАЗы з літарай V, і адправіў фота ў тэлеграм-канал «Беларускі Гаюн», паведамляе «Вясна».

Андрэя затрымалі 31 сакавіка і да суда змясцілі ў СІЗА №3 Гомеля.

У першы дзень судовага пасяджэння, 26 ліпеня, суддзя Руслан Царук запытаўся ў Уткіна, чаму той фатаграфію адправіў у «Беларускі Гаюн», а не ў «СБ. Беларусь сегодня» ці АНТ.

«Калі ехаў па горадзе, здзівіўся, убачыўшы «КАМАЗ» з літарай V побач з плошчай Леніна. Таму вырашыў зрабіць фота і адправіць яго ў тэлеграм-канал. Прыкладна праз два тыдні я быў затрыманы супрацоўнікамі ГУБАЗіК у сябе дома. Я быў моцна шакаваны, не ведаў, што за фатаграфію прадугледжаная крымінальная адказнасць», — тлумачыў ён у «пакаянным» відэа.

Пракурор папрасіў суд прызнаць Андрэя Уткіна вінаватым і пакараць пазбаўленнем волі тэрмінам на два гады ў калоніі агульнага рэжыму.

Сёння суд пастанавіў прызнаць Уткіна вінаватым і прысудзіў яму пазбаўленне волі ў калоніі агульнага рэжыму тэрмінам на два гады. Менавіта столькі і прасіла абвінавачанне.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
26
01.08.2022
И эти мрази будут говорить про независимость?
7
мясцовы2/адказаць/
01.08.2022
Гэта або "світчэр", або дужа тупы айцішнік, бо няма інакш як растлумачыць, чаму ён спаліўся.
0
Максим Не Дизайнер/адказаць/
01.08.2022
2 года жизни молодого умного человека за 1 фотографию военной техники ИНОСТРАННОГО государства?… За гранью понимания. Губошлёпики и вся эта прокурорско-судейская кодла закончат свою свободную жизнь вместе с режимом.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930