Знайсці
28.06.2022 / 08:43РусŁacБел

Расія за адны выхадныя выпусціла па Украіне ракет на суму каля 200 мільёнаў даляраў

У апошнія выхадныя чэрвеня Расія актывізавала ракетныя абстрэлы Украіны. Агулам за 25—26 чэрвеня з боку Расіі і Беларусі было выпушчана ад 60 да 80 дальнабойных ракет, якія каштуюць каля 200 млн даляраў. Такую ацэнку іх кошту зрабіў украінскі Forbes.

Бамбардзіроўшчык Ту-160 з ракетамі Х-101 і Х-555. Фота Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі

Колькасць ракет палічылі ў адпаведнасці з паведамленнямі паветраных сілаў УСУ. Расіяне выкарыстоўвалі амаль усе наяўныя ў іх тыпы ракет: «Точка-У», Х-22, «Онікс», «Іскандэр», «Калібр» і Х-101.

Для разліку кошту гэтых ракет Forbes выкарыстаў такія ацэнкі: кошт ракеты Х-101 — 13 млн даляраў, «Калібр» — 6,5 млн даляраў, «Іскандэр» — 3 млн даляраў, «Онікс» — 1,25 млн даляраў, Х-22 — 1 млн, «Точка-У» — 0,3 млн.

У некаторых выпадках невядомымі застаюцца колькасць выпушчаных ракет або іх размеркаванне па тыпах.

Улічваючы гэта, немагчыма вызначыць дакладны агульны кошт расійскіх ракет, якія выпусцілі па Украіне за выхадныя. Але, паводле ацэнкі Forbes, ён можа складаць ад 150 млн да 220 млн даляраў.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі 27 чэрвеня паведаміў, што Расія выкарыстала супраць Украіны ўжо амаль 2800 розных крылатых ракет. «Колькасць авіябомбаў, снарадаў рэактыўнай артылерыі, якія б'юць па нашых гарадах, проста не паддаецца падліку. Іх сотні тысяч за чатыры месяцы вайны. Гэта не што іншае, як тэрор», — падкрэсліў ён.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
13
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930