Знайсці
16.06.2022 / 10:59РусŁacБел

Два гады хіміі прызначылі экс-адвакату Андрэю Мачалаву

Юрыста абвінавачвалі ў тым, нібыта ён падрабіў ордар на ўдзел у крымінальным працэсе, хоць ведаў, што быў выключаны з Мінскай гарадской калегіі адвакатаў. 

Заяву на Мачалава напісала суддзя Анжэла Касцюкевіч, якая судзіла падабаронную адваката Юлію Сінялёву. У ёй гаварылася, што юрыст прыйшоў у суд з несапраўднымі дакументамі. Але як казаў Мачалаў, ён толькі падчас працэсу даведаўся, што пазбаўлены ліцэнзіі.

Пракурор запрасіў для Мачалава два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хіміі»). Такі прысуд вынесла суддзя Таццяна Шоцік, піша «Вясна».

Адвакат Мачалава Віталь Брагінец з 25 мая знаходзіцца пад арыштам, таму на ніводны працэс свайго падабароннага ён не патрапіў.

Чытайце таксама:

Пачаўся суд над экс-адвакатам Андрэем Мачалавым. Яго адвакат адбывае 15-сутачны арышт

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера