Знайсці
01.06.2022 / 17:11РусŁacБел

Беларускія школьнікі будуць здаваць мабільнікі, насіць форму і слухаць гімн

Міністр адукацыі Іванец у інтэрв’ю «СБ» заявіў, што школьнікі павінны будуць пакідаць тэлефоны ў спецыяльна абсталяваных месцах. Прылады можна будзе выкарыстоўваць толькі для вучобы.

Таксама Іванец анансаваў адкрыццё ў кожнай школе і гімназіі музеяў або музейных пакояў. «Мы не можам забыць нашу гісторыю і не дазволім яе інтэрпрэтаваць іншым», — сказаў міністр.

З 2023 года магчымае ўвядзенне абавязковай школьнай формы, а з наступнага навучальнага года — адзіных элементаў школьнага адзення.

Мінадукацыі таксама падрыхтавала загад, які прадугледжвае правядзенне ўрачыстых лінеек з праслухоўваннем гінма і пад’ёмам дзяржаўнага сцяга. Прадугледжваецца, што такія лінейкі будуць праводзіць на дзяржаўныя святы, а таксама ў пачатку і канцы кожнай чвэрці ці змены ў лагерах.

Загад будзе распаўсюджвацца на ўсе ўстановы адукацыі (нават дашкольныя), лагеры і студатрады.

37-гадовы Іванец заняў пасаду міністра адукацыі з лютага гэтага года. Пасля прызначэння ён заявіў, што лічыць галоўнымі пытаннямі для сябе на новай пасадзе пытанні патрыятызму і гістарычнай памяці.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
9
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930