Непаўналетняга ў Брэсце асудзілі на 11 гадоў калоніі за наркатычныя «закладкі»
23 мая ў судзе Брэсцкага раёна аб'явілі прысуд па справе аб незаконным абароце наркатычных рэчываў у буйным памеры, паведамляе БелТА. Па справе праходзіла два чалавекі, адзін з якіх — непаўналетні.
Фота ілюстрацыйнае
Непаўналетняга асудзілі на 11 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Паўналетні абвінавачаны прысуджаны да 12 гадоў. Акрамя таго, яны павінны будуць заплаціць штраф — 120 і 160 базавых велічынь адпаведна.
Паводле звестак следства, абвінавачаныя забіралі са схованак на тэрыторыі Беларусі аптовыя партыі наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў(гашыш, мефедрон), перавозілі ў Брэсцкі раён, расфасоўвалі на дробныя дозы і размяшчалі ў схованках. За кожную закладку яны атрымлівалі аплату ад кіраўніка групы, у якую ўваходзілі.
5
2
0
1
0
1
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Беларусь хоча разам з Расіяй будаваць караблі
 2
Тэлеграм заблакаваў боты ГУР і СБУ Украіны
 2
Кадыраў прызначыў свайго 16-гадовага сына куратарам прыватнага ўніверсітэта спецназа імя Пуціна
 1
Кошку ў ЗША выпадкова адправілі кур'ерскай поштай. Гаспадыні прыйшлося ляцець за ёй тысячу кіламетраў
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера