Знайсці
10.05.2022 / 14:47РусŁacБел

«Нічога не ведаю, ідзе следства». На мяжы з Украінай застрэлілі беларускага рыбака

Сям'я гомельскага ветэрынара Сяргея Чамбровіча пацвердзіла, што мужчына загінуў падчас рыбалкі на мяжы з Украінай — яго застрэлілі. Раней гэтую інфармацыю апублічыла гомельскае выданне «Флагшток». 

Сяргей Чамбровіч

«Адкуль стралялі, не ведаем, нічога не ведаем, ідзе следства», — кажуць сваякі. 

Па інфармацыі незалежных гомельскіх журналістаў, здарэнне адбылося 9 мая ў раёне вёскі Ніжнія Жары Брагінскага раёна. Там па Дняпры праходзіць граніца з Украінай. 

Таксама паведамляецца, што беларускіх рыбакоў было двое — адзін нібыта выжыў, атрымаўшы раненне. 

Пакуль невядома, хто страляў па рыбаках. Раней у тым раёне размяшчаліся расійскія войскі, якія з Беларусі атакавалі Украіну. 

У гэты ж час у дзяржаўных медыя, якія распальваюць нянавісць да Украіны, поўная цішыня. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
4
Ха-ха
0
Ого
16
Сумна
56
Абуральна
26
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера