Знайсці
04.05.2022 / 13:07РусŁacБел

У беларускім «спісе тэрарыстаў» новае імя. Што вядома пра гэтага чалавека?

На мінулым тыдні ў беларускім «спісе тэрарыстаў» з'явілася яшчэ адно імя — Дзмітрый Нешта. Па версіі КДБ гэты чалавек «датычны да тэрарыстычнай дзейнасці» — з аналагічнымі запісамі, напрыклад, у спіс занесены і лідары апазіцыі. Але што гэта за чалавек? 

Як стала вядома «Нашай Ніве», Нешту 46 год, ён вайсковы пенсіянер — працаваў на 558-м авіярамонтным заводзе, жыве там жа — у Баранавічах. У яго ёсць сын. 

Дзмітрыя затрымалі яшчэ ў кастрычніку 2021-га, сваякі не кажуць за што, бо звязаныя падпіскамі аб неразгалошванні. Яго яшчэ не судзілі, ён у следчым ізалятары як абвінавачаны па арт. 289 ч.1 КК РБ. 

Імаверна, Нешта праяўляў нязгоду з беззаконнем ад пачатку падзей 2020-га: ён фігуруе ў базе «БЕСпорядкі» як асоба, якая брала ўдзел у баранавіцкай акцыі ў лістападзе 2020-га. Яго затрымалі, але не судзілі: «Праведзена прафілактычная размова, адміністратыўны артыкул не складаўся», — напісана ў базе. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
6
Абуральна
112
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031