Кіеўскі метрапалітэн запусціў галасаванне за новыя назвы для станцый, найменні якіх звязаныя з Расіяй і Беларуссю. У «Мінскай» і «Берасцейскай» ёсць шанцы застацца
Пачалося галасаванне за новыя назвы.
Нагадаем, што ў сакавіку кіраўнік метрапалітэна Віктар Брагінскі звярнуўся да мэра Клічко з ініцыятывай аб перайменаванні пяці станцый: «Дружбы народаў», «Плошча Льва Талстога», «Герояў Дняпра», «Мінская» і «Берасцейская».
Цяпер пачалося галасаванне за новыя назвы. Вось якія прапануюць варыянты:
- «Мінская» — «Варшаўская», «Вышгарадская», «Марыупальская», «Бучанская» ці захаваць «Мінскую».
- «Берасцейская» — «Бучанская», «Варшаўская», «Марыупальская», «Сцяпана Бандэры» ці пакінуць без зменаў.
- «Герояў Дняпра» — «Герояў Марыупаля», «Герояў Украіны», «Вышгародская», «Паўночная» ці пакінуць «Герояў Дняпра».
- «Дружбы народаў» — «Батанічная», «Еўрапейская», «Звярынецкая», «Адзінства Украіны», «Герояў Марыупаля».
- «Плошча Льва Талстога» — «Васіля Стуса», «Ліны Кастэнка», «Сцяпана Бандэры», «Івана Франко», «Лесі Украінкі».
Галасаванне праходзіць па спасылцы.
19
3
2
0
2
1
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Рыбаловаў і паляўнічых Шуневіч перавучыць у снайпераў
 7
Калі Трамп выйграе выбары, хто стане віцэ-прэзідэнтам?
 2
Стрыжак паўгода не піў алкаголю і падзяліўся высновамі
 4
Бондарава стучала ў КДБ на Вараніцу з «Белай Русі»
 16
Актрыса Джэніфер Эністан напіша мемуары, дзе раскажа праўду пра адносіны з Брэдам Пітам
 3
Бутэлька прасэка ў рэстаране — 210 даляраў. Вядучая БТ распавяла пра кошт адпачынку ў Катары
 11
У Германіі збілі знакамітага майстра даносаў
 8
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера