Рэцэпт на выхадныя: новы падыход да звыклай грэчаскай салаты
Грэчаская салата — адна з самых папулярных. Рэцэпт, які зараз ужо мог шмат каму надакучыць. Але што калі зрабіць яе смак больш арыгінальным? Прапануем вам прыгатаваць грэчаскую салату з хрусткім сырам фета. Калі вы пакаштуеце, наўрад ці здолееце адмовіцца ад гэтага смаку!
Фота: BBC Food
Каб зрабіць грэчаскую салату з хрусткай фетай, вам спатрэбіцца:
- паўтары чайныя лыжкі аліўкавага алею + яшчэ чайная лыжка для таго, каб смажыць фету
- паўтары чайныя лыжкі чырвонага віннага воцату (можна замяніць на белы вінны або на яблычны воцат, але ў апошнім варыянце вы атрымаеце больш салодкі смак)
- палова чайнай лыжкі сушанай прыправы арэгана + трошкі яшчэ для падачы
- зубок часныку (трэба яго растаўчы)
- тонка нарэзаная чырвоная цыбуліна
- адна піта (хлеб у выглядзе тоўстай ляпёшкі)
- палова агурка
- адзін маленькі зялёны перац (прыбярыце з яго насенне)
- 300 грамаў памідораў
- 50 грамаў зерняў граната
- соль
- 200 грамаў сыра феты (злейце вадкасць, калі вы ўжываеце фету ў расоле, і пакіньце яе на сурвэтцы, пакуль сыр не падсохне)
- Парубіце (асобна адзін ад аднаго) агурок, перац і памідоры.
- У вялікай місцы змяшайце разам алей, воцат, арэгана, часнык і дробку солі. Дадайце цыбулю, яшчэ раз усё добра перамяшайце. Пакіньце запраўку на 10 хвілін.
- Тым часам падсмажце на патэльні піту, потым аддзяліце адзін бок піты ад іншага і смажце піту зноў, пакуль яна не стане хрусткай. Астудзіце яе, потым рукамі разламайце піту на кавалкі ў некалькі сантыметраў.
- Каб зрабіць хрусткую фету, разагрэйце чайную лыжку алею ў антыпрыгарнай патэльні на сярэднім агні. Разламайце фету на кавалкі, пакладзіце іх у патэльню і смажце 4-5 хвілін, пакуль яе ніжняя частка не стане хрусткай і залацістай (пры гэтым не чапайце, не пераварочвайце фету). Трошкі астудзіце сыр, потым асцярожна здыміце яго з патэльні — напрыклад, з дапамогай лапаткі для рыбы.
- У міску з запраўкай дадайце кавалкі піты, агурок, перац, памідоры і зерне граната. Усё добра перамяшайце. Раскладзіце салату па дзвюм міскам, упрыгожце яе фетай і дробкай арэгана і падавайце.
Рэцэпт на выхадныя: венецыянскі маркоўны пірог
Рэцэпт на выхадныя: сытная фрытата
«Наша Ніва» аднаўляе збор данатаў — падтрымаць проста






Баклажаны, начыненыя грыбамі і сырам
 1
Ці ёсць у беларусаў свае пельмені?
 4
Крэм-суп з гарбуза з часночнымі сухарыкамі
 8
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
«Дай Дарогу!» выпусціў кліп «Я вярнуся дадому»
 5
У Слоніме сталі выпускаць каўбасу з ягадамі
 3
Лукашысты хочуць паказаць вывезеных з Украіны дзяцей замежным дыпламатам — МЗС Украіны
 3
Баскетбалістка Кацярына Сныціна зрабіла камінг-аўт
 30
Пах цела — як адбітак пальцаў. Хутка можа надысці час, калі па паху цела пра нас можна будзе счытаць усё, у тым ліку хваробы
 2
«Чалавек ваяваў паўтара года, і вось такое прамаўляе». Мінская манашка расказала, як натхняла вагнераўцаў на вайну
 23
У Брэсце прапала 26-гадовая грамадзянка Польшчы
 3
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера