Знайсці
03.04.2022 / 01:03РусŁacБел

Целы са знакамі катаванняў, трупы на вуліцах, брацкія магілы. Расійскія войскі пакінулі на Кіеўшчыне страшныя сляды

Расійскія войскі адступілі з Кіеўскай вобласці. Украінская і армія і паліцыя ўвайшлі ў гарады і вёскі, якія месяц правялі пад расійскай акупацыяй. Шмат разбурэнняў, шмат разрабаванага і сляды ваенных злачынстваў. У Бучы, па словах мэра горада Анатоля Федарука, у брацкай магіле пахавалі 280 чалавек, але шмат трупаў яшчэ застаецца на вуліцах. Па меры таго як вызваленыя раёны падключаюць да інтэрнэту і размініруюць, у сацсетках, СМІ і каналах з'яўляецца ўсё больш фота— і відэасведчанняў. Мы сабралі толькі некаторыя. УВАГА: ЖОРСТКІЯ ФОТА І КАДРЫ, УРАЗЛІВЫМ ЛЮДЗЯМ ІХ ГЛЯДЗЕЦЬ НЕ ВАРТА

Сяло Матыжын Макараўскага раёна. Расстраляныя дзве жанчыны і чацвёра мужчын. Забітыя стрэлам у патыліцу, у некаторых людзей рукі звязаныя за спіной. Адна з жанчын — стараста сяла, адзін з мужчын — яе сын.

Сяло Матыжын Макараўскага раёна. Цела мужчыны са слядамі катаванняў знайшлі ў калодзежы. Паведамляецца, што гэта муж старасты сяла, які знік без вестак 23 сакавіка.

На выездзе з Бучы каля дваццаці расстраляных мужчын — не вайскоўцаў, у звычайнай вопратцы, некаторыя са звязанымі за спінай рукамі.

Горад Буча пасля сыходу адтуль расійскай арміі. Целы расстраляных украінцаў.

Шэсць целаў каля скрыжавання, адзін з людзей з роварам.

Цела жанчыны на вуліцы.

За 20 км ад кіеўскай трасы целы жанчын, якіх забілі і спрабавалі спаліць.

Буча і Ірпень. Целы ляжаць проста пасярод дарогі.

Жахлівыя кадры з горада Барадзянка. Разбурана ўсё, у горадзе цяпер жыве ўсяго каля тысячы чалавек (да вайны было каля 15 тысяч).

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
7
Ха-ха
2
Ого
4
Сумна
83
Абуральна
238
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930