Знайсці
15.03.2022 / 15:06РусŁacБел

Лукашэнка заявіў, што над тэрыторыяй Беларусі збілі ракету «Точка-У», але не сказаў, хто яе запусціў

Лукашэнка сёння, выступаючы перад адказнымі работнікамі КДБ, заявіў, што над Беларуссю збілі ракету «Точка-У».

«Сведчаннем таму [што Беларусь будуць уцягваць у вайну ва Украіне] з'яўляецца літаральна два дні таму назад ноччу пуск чарговы на тэрыторыю нашай Беларусі — удар па нашай тэрыторыі — ракетай «Точка-У», якую мы паспяхова з расіянамі перахапілі і знішчылі над Прыпяццю. Дзесьці там каля рэчкі валяецца. < … > Гэта не фэйк — тое, што я вам кажу. Проста мы пра гэта не казалі. Нам трэба было разабрацца, што там адбываецца».

Варта адзначыць, што Лукашэнка не сказаў, хто нібыта запусціў ракету па тэрыторыі Беларусі. Але расійскія СМІ адразу пачалі паведамляць, што гэта была ўкраінская ракета.

Лукашэнка чарговы раз заявіў, што беларускія вайскоўцы і зброя не ўдзельнічаюць у вайне ва Украіне.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031